Грамадства2727

Руды: Павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын дазволіць забяспечыць штогадовы рост ВУП на 1%

Выраўноўванне пенсійнага ўзросту жанчын і мужчын будзе спрыяць паскарэнню тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі, лічыць памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды.

«Існае пяцігадовае адрозненне ва ўзросце пры выхадзе на пенсію мужчын і жанчын было ўведзенае ў Беларусі ў 1932 годзе і сёння эканамічна слаба аргументаванае», — гаворыцца ў артыкуле Рудага, апублікаваным у апошнім выпуску «Белорусского экономического журнала».

Ён канстатуе, што гендарная роўнасць ў пенсійным узросце адзначаецца пераважна ў развітых краінах, а ў краінах, якія развіваюцца, з-за розных прычын (гістарычная інерцыя, культурныя асаблівасці) захоўваюцца адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі пры выхадзе на пенсію.

У якасці абгрунтавання для выраўноўвання (павышэння для жанчын) пенсійнага ўзросту ў Беларусі можна прывесці некалькі аргументаў, лічыць Руды. «Па-першае, жаданне працаваць. Зараз жанчыны, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, жадаюць атрымліваць больш высокі даход і гатовыя дзеля гэтага працаваць. У сярэднім 60% жанчын (і 50% мужчын) працягваюць працаваць на працягу яшчэ пяці гадоў пасля наступлення афіцыйнага пенсійнага ўзросту», — канстатуе памочнік прэзідэнта.

Яшчэ адным аргументам на карысць павышэння пенсійнага ўзросту Руды называе неабходнасць матэрыяльнай падтрымкі жанчын. «Жанчынам неабходнае большае матэрыяльнае забеспячэнне для падтрымкі сям'і, а адпаведна, больш працяглая кар'ера, якая аплачваецца. Гэта звязана з тым, што дзеці часцей застаюцца з маці, а колькасць скасаванняў шлюбу ў Беларусі з'яўляецца вельмі высокай. Акрамя таго, пры больш раннім выхадзе на пенсію ў жанчын знікае эканамічная незалежнасць і ўзнікаюць ўмовы для эканамічнага насілля з боку мужчын», — канстатуе Руды.

Павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын таксама дазволіць павялічыць працоўную сілу і агульны ўзровень прадукцыйнасці працы, дадае ён.

«Акрамя таго, гэта дазваляе скараціць дэфіцыт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Выраўноўванне пенсійнага ўзросту з'яўляецца не толькі эканамічна апраўданым, але і сацыяльна справядлівым: у 2014 годзе чаканая працягласць жыцця ў беларускіх жанчын пасля выхаду на пенсію складала больш за 25 гадоў супраць 15,3 года ў мужчын», — адзначае памочнік прэзідэнта.

На яго думку, паступовае выраўноўванне пенсійнага ўзросту ў Беларусі будзе спрыяць росту ВУП больш як на 1% пачынаючы з 2019 года.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны7

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»1

Украінскія беспілотнікі знішчылі рэстаран у элітным крымскім санаторыі «Фарос», які сёння быў закрыты на спецабслугоўванне4

Жыхара Івацэвічаў выгналі са школы за тое, што купляў смажанкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны7

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць