Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры11

Цыфэрблат на лютэранскай кірсе

Пра адзін гарадзенскі дзень вачыма мэлянхалічнага назіральніка піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

З правага крыла Новага замку, з абласной бібліятэкі выходзіць першакурсьніца з мабілкай, прыціснутай да вуха: “Иду в читательский (вось так) зал, который на Советской. Бред какой-то!” Два рабочых у запэцканых камбінэзонах стаяць, абапершыся на агароджу на высокім замкавым пагорку, у доле — нёманская плыня, адзін прызнаецца другому, што закончыў філфак. Робяць рамонт у музэйнай — асноўнай частцы замку. Згары: камяніца пад дахоўкай былога байдарачнага клюбу польскіх афіцэраў на беразе, па пантонным мосьце, блізка вады крочаць людзі.

За замкам камяніца камунальнай службы, да сьцяны прымацаваны сьвежы нумарны знак: “ул. Городенского”. Усе такія знакі ў горадзе на беларускай мове (хоць гэта!), але самадзейнікі яе традыцыйна не заўважаюць. Акінчыц быў супраць мяняць рэдкую для камуністаў назву вуліцы Новазамкавай на Давыда Гарадзенскага. Бо гэныя бальшавіцкія Сьвярдловы засталіся да сёньня. Які быў разьлік: што дэпутатам лягчэй маральна скасаваць некамуністычную назву? Недальнабачнай была прапанова, ясна.

Гаргара драматычнага тэатру. Па-ранейшаму варушацца рабочыя, рамантуюць сьцены, пляцоўку перад. Часам такі мацючок пачуеш! Міжволі ўзгадваецца: самы галоўны ж павінен быў наведаць тэатар, сабраць “нараду”, патлумачыць прысутным “як жыць надалей”. Не было, ня бачылі! Зноўку тэрмін мінуў! Каторы ўжо раз! Міліцыя месяц галовы ламала на сваіх лятучках: як забясьпечыць галоўнай пэрсоне “какой жа рускі ня любіць быстрай язды!” на перагружаных транспартам вуліцах гістарычнай забудовы.

Дзьве кабеты паміж танкам і кнігарняй: я набойкі жалезныя за Нёманам кожныя паўмесяцу мяняю, па дзесяць тысяч штука, сёньня давялося адразу дзьве… Кнігарня прапануе камплект плякатаў для ідэалягічнай работы. Акінчыц прымружваецца ў неба, пстрыкае, павялічвае дома кадар: бачыць, як мацуецца анёл да касьцельнага шпіца.

Дзьве пажылыя жанчыны ў Швэйцарскай даліне адна адной: няўжо кожнаму пакаленьню трэба вайну перажыць, каб цаніць кавалак хлеба? На кустах ужо дробныя чырвоныя ягадкі, у рачулцы каляровы качар з шэрай качкай, яны жывуць ля моста. З дому Ажэшкі выносяць старую мэблю, за шыбай —зьвязаныя стосы кніг. Акінчыц узьнімае зьдзіўлена вочы: цыфэрблатыкі на вежы кірхі? Большасьць жыве, не ўзьмаючы вачэй, але нават калі ты часам пазіраеш у неба, ты таксама ня бачыш усяго, нават робіш адкрыцьцё з кірхай, якая бачная з твайго вакна, пакуль дрэвы не зазелянеюць.

У краме ліквор “Салодкі пацалунак”, перад Акінчыцам у касу стаіць аматар “Белай вежы”, які наскрабае яшчэ на гарэшкі за трыста рублёў. Кабеты ў горадзе да пятнаццацігадовых абвесьцілі ў гэты дзень вайну антытытунёвай кампаніі. Папросту на кожным кроку. Улады б’юць у літаўры: іхні гмах —цытадэль здаровых звычак, цыгарэтныя пачкі хаваюць, гаспадар гмаху — сураць дыму. Паставілі птушку: праведзена прэс-канфэрэнцыя “Здароўе жанчыны — здароўе нацыі”.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць