Усяго патроху3535

Бацька Жанны Фрыске: Пра Шэпелева нават слухаць не хачу, ён ні капейкі не атрымае са спадчыны

Днямі ў Маскве распачаўся судовы працэс па раздзелу маёмасці Жанны Фрыске паміж яе бацькамі, непаўналетнім сынам Платонам і яе грамадзянскім мужам, тэлевядучым Дзмітрыем Шэпелевым. Суд таксама мае вызначыць парадак зносін бацькоў памерлай спявачкі з унукам Платонам.

Мяркуецца, што суд будзе цягнуцца больш за год.

Уладзімір Фрыске і Дзмітрый Шэпелеў. Фота: Дні.Ру

Тэлевядучы хоча пакінуць сабе асабняк у Падмаскоўі, у якім цяпер жыве са сваім сынам, а кватэру ў Маскве аддаць родным спявачкі. Асобным пунктам пагаднення стане магчымасць для дзядулі з бабуляй бесперашкодна бачыцца з маленькім Платонам.

Адвакат Міхаіла Фрыске настойвае на тым, што Дзмітрый наогул ніякага дачынення да спадчыны Жанны Фрыске не мае. Паводле яго слоў, адзіным спадкаемцам Жанны Фрыске з'яўляецца яе сын Платон.

У сувязі з пачаткам суду бацька Фрыске, Уладзімір Барысавіч, заявіў выданню «Собеседнік»: «Раней спрабаваў з Дзімам дамовіцца: «Калі хочаш, забірай дом Жанны ў Падмаскоўі, толькі дай з унукам мець стасункі», ён сам хацеў яго пакінуць сабе. Шэпелеў цяпер яго дабудоўвае на грошы маёй дачкі.

Цяпер я яму нічога не аддам. Чаму я павінен гандляваць рэчамі Жанны дзеля стасункаў з унукам?

Шэпелеў не выходзіць са мной на сувязь, але я ўжо і не спрабую з ім пагаварыць. Ён мяне не цікавіць. Нават калі б прыйшоў і папрасіў прабачэння, дык цяпер я б гэтыя прабачэнні ўжо не прыняў. Адзінае, што мне неабходна — вызначэнне парадку сустрэч з Платонам.

Пра Шепелева нават слухаць не хачу, яго няма ў жыцці маёй сям'і. Ён ні капейкі не атрымае са спадчыны дачкі.

Я і мае адвакаты ўсё зробім, каб дом у Падмаскоўі і кватэра ў цэнтры Масквы, якія былі набытыя на грошы Жанны, атрымаў Платон пасля паўналецця. Судовы працэс зацягнецца не менш як на год. Цяпер уся спадчына арыштаваная, пакуль Дзіма не пройдзе працэдуру здачы тэсту ДНК, каб даказаць свае правы».

Паводле закону, Шэпелеў можа адмовіцца ад працэдуры ўстанаўлення бацькоўства, бо афіцыйна запісаны як бацька дзіцяці.

Каментары35

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме13

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу2

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме13

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць