У Аўстраліі ў суботу на акцыю ў Канбэры з антыісламскімі лёзунгамі сабраліся каля 400 чалавек. Яны мітынгавалі каля будынка парлямэнту.

Як адзначае агенцтва DPA, акцыя была арганізаваная ў падтрымку руху PEGIDA, які выступае супраць «ісламізацыі Захаду». Ён быў створаны ў Нямеччыне, але пазьней яго прыхільнікі зьявіліся і ў іншых дзяржавах.
У суботу PEGIDA і іншыя аналягічныя арганізацыі заплянавалі дэманстрацыі ў 14 краінах сьвету. Акрамя Аўстраліі і ФРН, пратэсты арганізуюцца ў Чэхіі, Польшчы, Нідэрляндах.
Аб некалькі выступах PEGIDA, якія суправаджаліся беспарадкамі, паведамлялася пасьля нядаўніх нападаў на жанчын у Кёльне і шэрагу іншых гарадоў Нямеччыны і іншых эўрапейскіх краінаў. Многія абвінавачваюць у гэтых нападах уцекачоў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
У мінулым годзе колькасьць уцекачоў, якія прыбылі ў Эўропу, дасягнула рэкорднага ўзроўню.
-
Украінскі журналіст назваў Наўроцкага «паханом». Яго звольнілі з польскага СМІ, а канцылярыя прэзідэнта заклікала перапісаць Канстытуцыю
-
«Гэта быў беспрэцэдэнтны акт супраць нашага народа». Аліеў упершыню пракаментаваў забойства азербайджанцаў расійскімі сілавікамі
-
Знойдзены першы камп'ютарны вірус, які выкарыстоўвае штучны інтэлект
Каментары