Свет11

Пакістанская паліцыя прадухіліла вяселле 10-гадовай дзяўчынкі

Умяшанне пакістанскіх паліцэйскіх дазволіла прадухіліць вяселле 10-гадовай дзяўчынкі і 14-гадовага юнака, з дапамогай якой абедзве сям'і спадзяваліся пакласці канец узаемнай варожасці.

Старэйшыны вёскі ў правінцыі Пенджаб распарадзіліся заключыць паміж парай шлюб пасля таго, як брат нявесты быў абвінавачаны ў забойстве сваёй жонкі, якую ён западозрыў у нявернасці.

Ён быў арыштаваны і ў цяперашні час знаходзіцца ў турме.

Паводле назіральнікаў, падобныя шлюбы, калі жанчыне прадпісваецца выйсці замуж, каб загладзіць злачынства, здзейсненае сваяком, афіцыйна забароненыя ў краіне, аднак гэтая практыка ўжываецца паўсюдна.

Паводле паведамленняў паліцыі, у сувязі з гэтай справай арыштаваныя чацвёра старэйшын вёскі.

Вяселле было намечана на гэтую пятніцу, аднак мерапрыемства было сарвана пасля таго, як у вёску прыехалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Пошукі яшчэ каля двух дзясяткаў падазраваных працягваюцца.

Згодна з дзеючымі ў Пакістане законамі, сваякі ахвяры забойства маюць права памілаваць злачынцу ў абмен на выкуп або дзякуючы дасягнутаму кампрамісу. Пры гэтым «забойствы ў імя гонару» і «вяселлі дзеля перапрашэння» застаюцца ў Пакістане агульнапрынятай практыкай, а пад суд за гэта аддаюць у асноўным прадстаўнікоў малазабяспечаных і найменш уплывовых слаёў насельніцтва.

У пачатку гэтага года на разгляд быў вынесены законапраект аб павышэнні мінімальнага ўзросту ўступлення ў шлюб для жанчын з 16 да 18 гадоў. Аднак ён быў зняты, пасля таго як рэлігійны орган, Рада па ісламскай ідэалогіі, назваў законапраект неадпаведным мусульманскай рэлігіі.

Каментары1

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата12

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць