Эканоміка1111

«Газпрому» і «Татнефці» прапанавалі спыніць пастаўкі паліва ў Беларусь

Віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч заявіў аб рэзкім павелічэнні паставак нафтапрадуктаў у Беларусь і рэкамендаваў «Татнефці» і «Газпрому» прыпыніць пастаўкі.

tass.ru

Дварковіч на праўкамісіі па ТЭК 17 лютага даручыў Мінэнерга, Мінфіну і Федэральнай мытнай службе (ФМС) сумесна з «Газпромам» і «Татнефть» далажыць аб прычынах рэзкага павелічэння паставак нафтапрадуктаў у Беларусь з боку даччыных прадпрыемстваў «Татнефці» і «Газпрома», вынікае з копіі пратаколу камісіі (ёсць у РБК). Кампаніям было рэкамендавана прыпыніць пастаўкі паліва ў Беларусь.

Як паведамілі РБК два ўдзельнікі нарады, праблему рэзкага росту паставак нафтапрадуктаў падняў кіраўнік ФМС Аляксандр Бельянінаў. Ён казаў, што гэта прыводзіць да скарачэння паступленняў у расійскі бюджэт.

Аб'ёмаў паставак агучана не было, сказаў адзін з удзельнікаў нарады. У пратаколе пазначана даручэнне да кампаній прадаставіць копіі дакументаў і разлікаў, звязаных з выплатай мытнай пошліны пры гэтых пастаўках, а таксама даклад аб стратах расійскага бюджэту з боку профільных ведамстваў.

Як распавёў РБК адзін з трэйдараў, якія пастаўляюць беларускі бензін на расійскі рынак, такія пастаўкі ідуць з нафтабаз у Смаленскай вобласці альбо наўпрост з перапрацоўчых даччыных структур нафтавых кампаній у Беларусі і не абкладаюцца мытнымі плацяжамі, бо Беларусь уваходзіць з Расіяй у Еўразійскі эканамічны саюз.

Такім чынам, кампаніі, па словах суразмоўцы РБК, нарасціўшы пастаўкі нафтапрадуктаў, выйгралі двойчы: мінімізавалі падаткі, бо пастаўкі ў Беларусь не з'яўляюцца экспартам, і зарабілі, бо першыя два месяцы 2016 года пастаўляць бензін на беларускі рынак, дзе цэны на АЗС вышэйшыя, было выгадней, чым на расійскія запраўкі.

Па словах чыноўніка Мінэнерга, зараз пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь «Татнефті» і «Газпромам» прыпыненыя.

Прадстаўнік «Газпрома» не змог аператыўна даць каментар, а прадстаўнік «Татнефті» на тэлефонныя званкі не адказваў.

***

Па дадзеных чыгуначных экспедытараў, «дачка» «Татнефці» ТАА «Татнефць-Транс» паставіла ў Беларусь у студзені 2016 года 25 тыс т. бензіну. Гэта 50% ад усяго пастаўленага ў студзені расійскага бензіну ў Беларусь. Для параўнання, «Лукойл-Ніжэгораддарсінтэз» экспартаваў у студзені 2016 года 4,4 тыс. т, структуры «Раснефці» - 0,361 тыс т. У лютым «Татнефть-Транс» спыніла пастаўкі.

Прадпрыемствы прамысловага чыгуначнага транспарту (уваходзіць у «Газпром») экспартавалі ў студзені ў Беларусь 15 тыс. т. дыстыляту газавага кандэнсату (нафтапрадукт, з якога вырабляюць бензін пры перапрацоўцы), таксама істотна скараціўшы пастаўкі ў лютым (да 1,9 тыс. т). Доля структуры «Газпрома» ў студзеньскіх пастаўках 83,6%.

Па словах чыноўніка Мінэнерга, зараз пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь «Татнефцю» і «Газпромам» прыпыненыя.

Прадстаўнік «Газпрома» не змог аператыўна даць каментар, а прадстаўнік «Татнафты» на тэлефонныя званкі не адказваў. Андрэй Папоў, кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Беларусі, не змог аператыўна пракаментаваць сітуацыю.

Каментары11

Цяпер чытаюць

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію5

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім Батанічным садзе правядуць фестываль агню

У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»11

Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе1

Мерц: Візіт у ЗША прайшоў не так, як спадзяваўся Зяленскі6

Дзяржава просіць у беларусаў падзяліцца сваім бачаннем развіцця краіны на пяць год наперад — можна ананімна і без рэгістрацыі32

Выйшаў рэпартаж пра чатырох беларусаў, якія ваююць за Украіну ў мінамётным разліку на Харкаўшчыне5

Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»6

У Лагойскім раёне прадаюць базу адпачынку за 3,2 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію5

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць