Улада33

Заводы МАЗ і МТЗ вынесуць за рысу гораду

Да 2011 года менскія прадпрыемствы трэцяй клясы небясьпекі будуць вынесеныя за мяжу гораду.

Да 2010-2011 года сталічныя прадпрыемствы трэцяга класа небяспекі, у тым ліку аўтазавод і трактарны завод, будуць вынесены за мяжу горада. Пра гэта паведаміў старшыня мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баравікоў 23 красавіка на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, у перспектыве плануецца таксама вынесці за мяжу горада прамысловыя аб\'екты чацвёртага класа небяспекі. Такія прадпрыемствы значна ўплываюць на стан атмасфернага паветра. Прамысловых аб\'ектаў першага і другога класаў небяспекі ў Мінску няма. Да іх адносяцца, напрыклад, прадпрыемствы па спальванні ядахімікатаў і нафтаперапрацоўцы. А.Баравікоў зазначыў, што яшчэ адным спосабам рэзкага зніжэння выкідаў прамысловых прадпрыемстваў можа стаць іх сур\'ёзнае пераўзбраенне, для якога неабходны значныя інвестыцыі.

Спецыялісты разлічваюць, што прынятыя меры дазволяць знізіць выкіды забрудняльных рэчываў да 2010-2015 года на 7—8 тыс. тон у год.

Разам з тым, паводле слоў А.Баравікова, цяпер сітуацыя з выкідамі стацыянарных крыніц у сталіцы стабільная. Нягледзячы на рост вытворчасці, у апошнія гады аб'ём выкідаў захоўваецца на адным узроўні — прыблізна 35 тыс. тон. У параўнанні з паказчыкамі 1990 года выкіды знізіліся прыкладна на 65 тыс. тон.

"Гэта ўнёсак гарадскіх служб і прыродакарыстальнікаў, вынік укаранення прыродаахоўных мерапрыемстваў на заводах з цеплаэнергетыкай, сельскагаспадарчым машынабудаваннем", — лічыць спецыяліст.

Між тым, зазначыў А.Баравікоў, толькі 15% усіх выкідаў забрудняльных рэчываў прыпадае на стацыянарныя крыніцы, 85% — на аўтатранспарт. Паводле слоў спецыяліста, колькасць аўтамабіляў у Мінску будзе расці, але як станоўчую тэндэнцыю можна адзначыць павелічэнне долі ўладальнікаў новых, больш бяспечных для экалогіі аўтамабіляў, а таксама спажыўцоў якаснага бензіну. Сёння найбольш праблемнымі ўчасткамі дарожнай сеткі з'яўляюцца праспект Дзяржынскага і Партызанскі праспект. У найбліжэйшыя гады плануецца іх рэканструкцыя.

А.Баравікоў сцвярджае, што ў цэлым забруджванне атмасферы ў Мінску нязначнае, калі параўноўваць з сітуацыяй у прамысловых гарадах Расіі і заходніх краін. Самае неспрыяльнае становішча — у раёне вуліцы Ціміразева з-за выкідаў завода ацяпляльнага абсталявання і вялікай колькасці транспартных сродкаў.

БелаПАН

Каментары3

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Парадзіх возяць з Хойнікаў у Рэчыцу, з Вілейкі ў Маладзечна. Ва ўсёй Беларусі зачыняюць раддамы26

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада2

Чаму ва ўсіх відаць шлейкі ад бюстгальтара?14

Беларускі акцёр, які граў ролі афіцэраў СС і НКВД, пайшоў на вайну з Украінай за Расію21

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі29

Ці сапраўды расіяне ўвайшлі ў Купянск?

Ізраіль чакае, што горад Газа пакіне мільён чалавек. ААН папярэджвае аб жудасных наступствах16

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі14

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць