Свет33

Пракурор Украіны: На адвакаце Грабоўскім быў бранзалет з выбухоўкай

На назе адваката Юрыя Грабоўскага, які быў знойдзены мёртвым ва Украіне, быў знойдзены бранзалет з выбухоўкай, заявіў галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціёс.

«Паводле сведчанняў затрыманых, на целе Грабоўскага быў бранзалет з выбухоўкай, дзякуючы якому яны задушылі яго волю і не далі яму паведаміць пра сваё затрыманне […] У выпадку любой спробы паведаміць пра сваё месца знаходжання, любой спробы збегчы — злачынцы папярэдзілі, што прывядуць у дзеянне выбуховую прыладу, і яго разарве на месцы», — сказаў Маціёс.

Цела Грабоўскага, які абараняў затрыманага ў Данбасе расіяніна Аляксандра Аляксандрава, было знойдзена ў Чаркаскай вобласці каля населенага пункта Жашкаў.

Паведамляецца, што праваахоўныя органы Украіны ўжо затрымалі і дапытваюць падазраваных.

Адвакат расіяніна знік 7 сакавіка. Было вядома, што ён 5 сакавіка з'ехаў у Адэсу і спыніўся ў гасцініцы «Аркадыя», адкуль павінен быў выехаць 7 сакавіка, але так і не забраў з гатэля свае рэчы.

9 сакавіка Грабоўскі павінен быў з'явіцца на пасяджэнне суда па справе Аляксандрава і Ерафеева, аднак з-за яго адсутнасці пасяджэнне было перанесенае. 10 сакавіка паліцыя Адэсы распачала крымінальную справу па артыкуле «наўмыснае забойства».

Яўген Ерафееў і Аляксандр Аляксандраў, інтарэсы якога ў судзе прадстаўляў Грабоўскі, былі затрыманыя 16 мая 2015 года ў Луганскай вобласці Украіны. Затрыманню папярэднічала перастрэлка, абодва расіяніна атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя.

Па версіі пракуратуры Украіны, Аляксандраў і Ерафееў з'яўляюцца дзеючымі вайскоўцамі спецназа ГРУ. Масква сцвярджае, што яны звольніліся з ваеннай службы задоўга да таго, як трапілі ў Данбас. Ерафееў і Аляксандраў абвінавачваюцца ў тэрарыстычным нападзе на ўкраінскія ўзброеныя сілы і забойстве ваеннага.

У панядзелак Анатоль Маціёс заявіў, што на Ерафеева і Аляксандрава рыхтаваўся замах у цэнтры Кіева «з боку замежных спецслужбаў».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа7

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым9

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць