Грамадства55

Беларусь патрабуе ад ЗША скараціць штат пасольства да пяці асобаў

Пасольства Злучаных Штатаў: «Гэты беспрэцэдэнтны і неапраўданы крок беларускіх уладаў прывядзе да сур’ёзных наступстваў».

Пасольству ЗША прапанавана да 30 красавіка падаць беларускаму боку сьпіс зь пяці амэрыканскіх дыпляматаў, якія застануцца працаваць у Беларусі.

Як паведамілі БелаПАН у амэрыканскай дыпмісіі, пра гэта было заяўлена часоваму паверанаму з справах ЗША ў Беларусі Джонатану Муру 23 красавіка ў беларускім МЗС.

«Спадар Мур выказаў пратэст адносна гэтага новага патрабаваньня і адзначыў, што гэты беспрэцэдэнтны і неапраўданы крок беларускіх уладаў прывядзе да сур’ёзных наступстваў», — паведамілі ў пасольстве.

Мур таксама запэўніў прадстаўнікоў МЗС Беларусі, што праінфармуе Дзярждэпартамэнт ЗША і прадставіць адказ беларускім уладам у патрабаваны час.

Нагадаем, 7 сакавіка пасьля апублікаваньня тлумачэньняў да санкцый ЗША ў дачыненьні да «Белнафтахіму» з Вашынгтона быў адкліканы пасол Беларусі Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка Мінск па патрабаваньні беларускага боку пакінула пасол ЗША Карэн Сьцюарт. Затым амэрыканскаму боку было рэкамэндавана скараціць колькасьць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Беларусь пакінулі 17 амэрыканскіх дыпляматаў.

31 сакавіка Беларусь прыняла рашэньне аб дадатковым скарачэньні пэрсаналу свайго пасольства ў Вашынгтоне і прапанавала ЗША зрабіць тое ж самае. Як патлумачыў 2 красавіка намеснік міністра замежных спраў Віктар Гайсёнак, Беларусь хоча давесці колькасць сваіх дыпламатаў у ЗША і амэрыканскіх — у Беларусі «да парытэту паводле формулы «адзін плюс шэсць» (адзін пасол і шэсць супрацоўнікаў).

БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»4

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе людзі?» Як улады пакінулі гамельчукоў без Цэнтральнага пляжа на цэлае лета2

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў2

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек5

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

Былы ўладальнік «Трох цэн» судзіцца за сетку крам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»4

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць