Грамадства22

Карэн Ст’юарт пакінула Беларусь

Пасол ЗША Карэн Ст’юарт сёньня на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі паведаміла, што зьяжджае зь Менску ў Вашынгтон для «кароткачасовых кансультацый».

Пасол ЗША Карэн Ст’юарт сёньня на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі паведаміла, што зьяжджае зь Менску ў Вашынгтон для кароткачасовых кансультацый.

«Спадарыня Ст’юарт падчас сустрэчы акцэнтавала сваю ўвагу, што палітыка Вашынгтону ў дачыненьні да Беларусі ня зьменіцца. Яна проста часова памяняе свой працоўны кабінэт, – кажа адзін з удзельнікаў сустрэчы лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – У ейным штодзёньніку па-ранейшаму будуць беларускія пытаньні, якія яна будзе вырашаць. На колькі яна зьедзе з Менску, на пару тыдняў, ці месяцаў залежыць ад беларускага боку, таму гэта складана прагназаваць. Нават сёньня на сустрэчу яна прыйшла ў блузцы з нацыянальным арнамэнтам».

Карэн Ст’юарт пакінула Менск а 13-й гадзіне. У прэс-службе амэрыканскага пасольства пакуль ніяк не камэнтуюць сёньняшняе рашэньне.

Нагадаем, што ў мінулую пятніцу беларускія ўлады вырашылі адазваць з Вашынгтону свайго пасла Міхаіла Хвастова. Тое самае рэкамэндавалася зрабіць і амэрыканскаму боку. У суботу афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі заявіў, што пасол Карэн Ст’юарт застанецца ў Беларусі. «Яна [пасол] застанецца ў Менску, тады як мы працягнем разглядаць сытуацыю», — паведаміў Кейсі.

Зьміцер Панкавец

Фота photo.bymedia.net

Вайна сусьветаў. Камэнтуе Аляксандар Класкоўскі

Нюансы адкінутыя. Амэрыка вуснамі намесьніка дзяржсакратара Дэвіда Крамэра паставіла пытаньне рубам: мы ня сядзем за стол перамоў зь Менскам, пакуль ня будзе вызвалены Казулін.

Зь іншага боку, паводле патрабаваньня беларускіх уладаў, Вашынгтон мусіў адклікаць амбасадарку Карэн Ст'юарт. Хаця яшчэ днём раней экспэрты схіляліся да таго, што пік калізіі пройдзены і цяпер будзе пошук шляхоў, як улагодзіць сытуацыю.

Такім чынам, абодва бакі пайшлі на прынцып. Вашынгтону трэба прадэманстраваць, што гуляць у дурня з «апошняй дыктатурай Эўропы» ён не наважаны. Менск лічыць, што янкі занадта шмат хочуць.

Эскаляцыя канфлікту з Вашынгтонам здаецца нелягічнай, бо можа зьвесьці на нішто ўсе папярэднія захады беларускага боку дзеля паляпшэньня стасункаў з Захадам. Але тут, бадай, дзейнічае іншая лёгіка. Па-першае, Казулін — самы небясьпечны палітычны праціўнік. Па-другое, улада надта ня хоча падацца слабой у вачох электарату. Саступі сёньня — заўтра «дамарослыя апазыцыянэры» зусім баяцца перастануць, пачнецца «дэмакратычная вакханалія».

«У палітыцы ўвогуле, і асабліва ў беларускай, значным чыньнікам ёсьць псыхалягічны, — зазначыў у гутарцы са мной палітоляг Валер Карбалевіч. — Многія войны пачыналіся, калі нібыта ніхто не хацеў ваяваць, але ж ніхто не хацеў і саступаць». Экспэрт таксама адзначае: у афіцыйнага Менску ёсьць разьлік, што Эўразьвяз зойме болей гнуткую, лагодную пазыцыю.

Палітоляг Андрэй Фёдараў дадае: эканамічная залежнасьць Беларусі ад Штатаў не крытычная. Плюс — надзея на тое, што «за намі Масква».

Ілюстрацыя з сайту www.dailygalaxy.com

Сапраўды, эскаляцыя дыпляматычнай вайны Менску з Вашынгтонам лье ваду на крамлёўскі млын. Чым мацнейшая канфрантацыя Беларусі з Захадам — тым болей яе кіраўніцтва будзе хоцькі-няхоцькі гарнуцца да Масквы. А гэта — дадатковыя шанцы накінуць свае ўмовы закабаленьня.

Увогуле ж, калі адкінуць дэталі, цяперашняя беларуская ўлада запраграмаваная на канфлікт з Захадам. І наадварот: у Захаду, і найперш у Вашынгтону як ягонага лідэра, непазьбежна былі і будуць прынцыповыя прэтэнзіі да рэжымаў, што адкідаюць сьвятыя для сталых дэмакратый цывілізацыйныя каштоўнасьці. Так што ў нейкім сэнсе мы назіраем вайну сусьветаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі15

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка абвясціў 2026 год Годам беларускай жанчыны5

«Як там нашы праціўнікі, сапернікі і ворагі?» Перад навагоднім зваротам Лукашэнка дэманстратыўна пазваніў Хрэніну14

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам54

Ціханоўскі ў навагоднім звароце заклікаў да «фінляндызацыі», даравання тым, «каго папутаў бес», і павагі да Трампа32

«Пакуль Auchan адкрыты, скіньце грошай». Беларуска двойчы расчаравалася ў эмігрантах, якім дапамагала, але працягвае верыць людзям4

Апублікавалі рэйтынг самых маладых мільярдэраў свету

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі15

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць