Грамадства1818

МУС распачало 135 крымінальных спраў у дачыненні да беларускіх грамадзян, якія ваявалі ва Украіне

У дачыненні да беларускіх баевікоў, якія ваявалі ва Украіне, распачата 135 крымінальных спраў. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Звязда» паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў.

«Важна не прапусціць у Беларусь замежных баевікоў-наймітаў, радыкальна настроеных мусульман, удзельнікаў ваенных аперацый ва Украіне, на Блізкім Усходзе. Мы фарміруем аператыўны ўлік беларускіх баевікоў, якія ваявалі ва Украіне, а цяпер вяртаюцца дадому. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб людзі, якія могуць несці ваенную пагрозу дзяржаве, знаходзіліся пад кантролем. Ужо распачата 135 крымінальных спраў у дачыненні да такіх беларусаў», — сказаў ён.

У Следчым камітэце Беларусі гэтую інфармацыю не каментуюць.

Варта адзначыць, што падобныя лічбы агучваюцца ўпершыню.

На прэс-канферэнцыі 1 сакавіка кіраўнік МУС Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч паведаміў, што беларускія органы папярэдняга расследавання будуць накіроўваць ва Украіну даручэнні аб аказанні прававой дапамогі для збору інфармацыі аб беларускіх грамадзянах, якія ваююць у Данбасе.

«Мы збіраем, атрымліваем, здабываем матэрыялы, фактычныя даныя, сведчанні з любых крыніц, даступных сёння праваахоўнай сістэме. Гэта адкрытыя крыніцы, закрытыя крыніцы, правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, разведвальных мерапрыемстваў (электронная разведка). Гэта цэлы комплекс працэсуальных дзеянняў, якія мы выконваем па даручэнні следчых», — сказаў Шуневіч.

Паводле інфармацыі кіраўніка МУС, ёсць спіс асоб, якія знаходзяцца ў зоне ўзброенага канфлікту, прымаюць удзел у баявых дзеяннях «у той ці іншай форме на тым ці іншым баку канфлікту». Звесткі ёсць прыкладна аб 140 грамадзянах Беларусі.

«Вядзецца следства па крымінальнай справе. Мы, Міністэрства ўнутраных спраў, выконваем даручэнні следчых па дакументаванні гэтых фактаў. І следства будзе даваць прававую ацэнку гэтым асобам», — сказаў Шуневіч.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад2

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыну з Аўстраліі, якая накарміла сям'ю стравай з атрутнымі грыбамі, прызналі вінаватай. Тады памерлі тры чалавекі1

Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі

Памёр Эдуард Герасімовіч1

Здарэнне на фэсце ў Будславе: падчас набажэнства ўпаў дрон — цудам ніхто не пацярпеў2

Дубавец: Сіла Офіса Ціханоўскай у тым, што ён — за ўсіх беларусаў, у тым ліку і тых, якія прарочаць яму «канцы»33

Курсанты Разанскага вучылішча паветрана-дэсантных войск забілі свайго сяржанта, пашкодзіўшы яго парашут20

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад2

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць