Жыхар Гродна на адным з інтэрнэт-форумаў у раздзеле «Паслугі» размясціў незвычайную аб'яву: ён прапанаваў людзям «перажыць сваю смерць і нарадзіцца нанова», паведамляе БелТА.
У аб'яве мужчына паведамляе, што гатовы паспрабаваць дапамагчы «ўсім, каму жыццё не мілае, хто шукае выхад і не можа знайсці» з дапамогай фальсіфікацыі пахавання, прычым бясплатна. Падкрэсліваецца, што прапанова на дадзены момант носіць альтруістычны характар.
Імітацыяй пахавання ён прапануе дапамагчы чалавеку пераасэнсаваць уяўныя невырашальнымі праблемы. Ініцыятыўны гарадзенец распавёў на форуме, што размясціў такое паведамленне пасля размовы з жонкай, якая ў чарговы раз выказала словы пра неразуменне сэнсу жыцця. Таксама да дзеяння яго падштурхнуў уласны досвед, калі пасля хваробы яго стаўленне да простых рэчаў радыкальна змянілася.
Незвычайную «паслугу» мужчына апісвае так: «Я знайду памяшканне, куплю труну, труна будзе апускацца ў зямлю і закопвацца на нейкі час».
Ён кажа, што чытаў пра такую практыку ў Сетцы: нібыта яе выкарыстоўвалі продкі на Русі і на Усходзе, ёю карыстаюцца салдаты, каб стаць мацнейшымі і больш самаўпэўненымі, і нават практыкуючыя псіхолагі. Неардынарная аб'ява не засталася незаўважанай на форуме: карыстальнікі ва ўсю выказваюцца за і супраць такой «паслугі».
Каментары