Свет88

Азербайджан і Арменія абвінавачваюць адзін аднаго ў масіраваных абстрэлах ў Карабаху

Азербайджан і Арменія абвінавацілі адзін аднаго ва ўжыванні цяжкага ўзбраення ў зоне канфлікту ў Нагорным Карабаху.

Міністэрства абароны Азербайджана заявіла, што армянскія войскі нанеслі ўдары па ўсіх памежных пазіцыях азербайджанцаў, ужываючы мінамёты, гранатамёты і артылерыйскія ўстаноўкі. Па сцвярджэнні Азербайджана, армяне 127 разоў парушылі рэжым спынення агню.

Міністэрства абароны Арменіі заявіла, у сваю чаргу, што азербайджанская армія распачала спробу наступу, выкарыстоўваючы танкі, артылерыю і авіяцыю. У раёне населенага пункта Мартуні па сцвярджэнні армянскага боку, агонь вялі з установак залпавага агню «Град»: у выніку абстрэлу загінула 12-гадовае дзіця.

Арменія прыгразіла Азербайджану непрадказальнымі наступствамі ў выпадку працягу баявых дзеянняў.

Абодва бакі канфлікту сцвярджаюць, што праціўнік нясе вялікія страты ў ходзе працягу баёў. Армяне заявілі, што на адным з участкаў баёў быў збіты азербайджанскі верталёт. Міністэрства абароны Азербайджана абвергла гэтыя звесткі, назваўшы іх хлуснёй і правакацыяй.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць