Грамадства11

Свабода слова: Беларусь паміж Зімбабвэ і Узбэкістанам

188‑е месца са 195‑ці займае Беларусь у Індэксе Свабоды слова за 2007 год, складзеным амэрыканскім дасьледным цэнтрам Freedom House.

188‑е месца са 195‑ці займае Беларусь у Індэксе Свабоды слова за 2007 год, складзеным амэрыканскім дасьледным цэнтрам Freedom House.

Летась паводле Freedom House Беларусь была на 186‑м месцы, сёлета — на 188‑м. Ужо шмат гадоў краіна знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краін, такіх, у якіх свабодныя мэдыі ці адсутнічаюць наагул ці распаўсюджваюцца ў мізэрнай колькасьці. Нават сярод несвабодных краін, якіх аўтары дакладу налічылі 64, Беларусь знаходзіцца бліжэй да канца сьпісу, у кампаніі з такімі краінамі, як Узбэкістан, Куба, Туркмэністан, Бірма і Паўночная Карэя, якая замыкае сьпіс.

Самыя свабодныя мэдыі паводле Freedom House — у Фінляндыі. ЗША — на 21‑м месцы, Літва займае 25‑е месца, Латвія — 40‑е, Польшча — 51‑е. Усе гэтыя краіны ў сэнсе свабоды друку належаць да свабодных. Украіна займае 110‑е месца і належыць да катэгорыі часткова свабодных краінаў, і нарэшце Расея, дзелячы 170‑е месца з Казахстанам, Суданам і Емэнам трапляе, як і Беларусь, у катэгорыю несвабодных краін.

У адмысловым разьдзеле справаздачы, прысьвечаным Беларусі, адзначаюцца крымінальны перасьлед лідэраў апазыцыі, перасьлед за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях, несвабодныя і несправядлівыя выбары, татальны кантроль за дзейнасьцю дзяржаўных мэдыяў, разнастайныя спосабы перасьледу свабодных мэдыяў, масавае закрыцьцё недзяржаўных арганізацый і незалежных выданьняў.

Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Усе навіны →
Усе навіны

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?8

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі27

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ2

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны18

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць