Грамадства5454

Сайт расійскіх чарнасоценцаў апублікаваў фота Джона Сільвера і расказаў, хто ён

На адным з расійскіх чарнасоценскіх сайтаў з'явіўся артыкул, прысвечаны беларусу-заснавальніку сайта 1863х.com, які хаваўся пад нікнэймам John Silver.

Паводле аўтара (якому КДБ забараніў уезд у Беларусь, дарэчы), Джон Сільвер — гэта 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс. Яго затрымалі 23 студзеня пры перасячэнні ўкраінска-расійскай мяжы.

Цяпер Эдуард, маўляў, знаходзіцца ў СІЗА-1 па Бранскай вобласці. 

Таксама чарнасоценцы выклалі фота Эдуарда, зробленае, відаць, расійскімі сілавікамі. 

Мы спраўдзілі гэтую інфармацыю ў людзей, прыватна знаёмых з Сільверам. Тыя пацвердзілі, што на фота менавіта ён. 

Цяпер, як пішуць чарнасоценцы, Эдуарда або экстрадуюць у Беларусь, дзе супраць яго заведзеная крымінальная справа, або будуць судзіць у Расіі за змест ягоных публікацый на сайце 1863x.com.

Між тым у прэс-службе Упраўлення МУС па Бранскай вобласці карэспандэнту радыё «Свабода» заявілі, што нічога не ведаюць пра затрыманне беларускага грамадзяніна і ніякай інфармацыі аб гэтым не распаўсюджвалі.

Як паведаміла яшчэ на пачатку сакавіка афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, Следчым камітэтам распачата і расследуецца крымінальная справа па ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) КК Беларусі. Паведамлялася, што МУС Беларусі абвясціла яго ў вышук за парушэнне падпіскі аб нявыездзе.

Сайт 1863x.com вылучаўся рэзкасцю і часам радыкальнасцю, вёўся ён па-расейску, прычым цалкам ананімна. Ніхто не ведаў, хто такі Джон Сільвер. Сайт 1863x.com засноўваўся як адказ на расійскі праект «Спутнік і пагром».

Каментары54

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць