Грамадства2323

Шчакарэвіч: «Украінскія спецслужбы могуць зліваць інфармацыю беларускім аб добраахвотніках»

Сёння газета Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссія» агучыла інфармацыю, што затрыманне байца «Азова» Стася Ганчарова адбывалася пры садзейнічанні ўкраінскага боку. Мы папрасілі пракаментаваць гэтую інфармацыю сябра грамадскай рады пры Камітэце замежных справаў Вярхоўнай Рады Украіны, беларуса Ігара Шчакарэвіча.

«Я перакананы, што, як мінімум, некаторыя высокапастаўленыя прадстаўнікі спецслужбаў Украіны пастаянна зліваюць беларускім калегам інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў. Але, думаю, сітуацыя яшчэ горшая, і супрацоўніцтва па гэтаму пытанню адбываецца на вышэйшым узроўні паміж кіраўніцтвам спецслужбаў двух краінаў.

Аднак проста ўзяць і экстрадаваць беларускіх байцоў Украіна не можа, паколькі падымецца хваля абурэння ўнутры краіны. Таму цяпер мы бачым, што ў Беларусі актыўна «прэсуюць» толькі тых добраахвотнікаў, якія маюць за сабой не вельмі прыемны шлейф у біяграфіі.

На прыкладзе Ганчарова і Аватарава беларускаму грамадству, у тым ліку і дэмакратычнай яго частцы, хочуць убіць у галовы, што беларускія добраахвотнікі — гэта адмарозкі і нацысты. Калі ж гэта будзе зроблена, то возьмуцца за іншых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі за Украіну і якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

З-за шэрагу прычынаў у прэсу не трапляе інфармацыя, што практычна ўсе беларусы, які ваявалі за Украіну і вярнуліся на Радзіму, знаходзяцца пад каўпаком — у іх дома былі праведзеныя ператрусы, а самі яны знаходзяцца пад падпіскай пра нявыязд.

Задача грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і беларускай дыяспары ва Украіне — абараніць гэтых хлопцаў. Калі мы іх не абаронім, то заўтра яны не змогуць абараніць нас».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку12

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ14

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

Санта над Маладзечнам скарыў тыкток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку12

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць