Грамадства

Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень свабоды прэсы

Беларусь знаходзіцца на 185 месцы паводле ступені свабоды СМІ са 194-х

У Беларусі гэтае сьвята толькі ў традыцыях незалежных выданьняў. Афіцыйны Менск па-ранейшаму разглядае ў якасьці Дня друку 5 траўня – дзень выхаду ў 1912 годзе першага нумару ленінскай «Правды». Паводле амэрыканскай арганізацыі «Freedom House», Беларусь знаходзіцца на 185 месцы паводле ступені свабоды СМІ са 194-ох дзяржаваў сьвету.

Сёньня ў Лёндане на міжнароднай канфэрэнцыі ў Сусьветны дзень свабоды прэсы заплянаваны выступ намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца. Вось што ён паведаміў спэцыяльна для Радыё Свабода.

(Бастунец: ) «У адным інтэрвале часу будуць таксама выступаць прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Нэпалу ды Іраку. Гэта не альфабэтны выбар. Паводле арганізатараў, менавіта такім бачыцца месца Беларусі ва ўсясьветнай прасторы, што тычыцца свабоды слова».

Са слоў суразмоўцы, сёлета ў рэйтынгавым сьпісе дзяржаваў сьвету, які адлюстроўвае ступень свабоды друку, Беларусь апусьцілася на 186-ю пазыцыю. Побач – Паўночная Карэя, Куба ды Лівія. Як кажа Андрэй Бастунец, ў Лёндане ён паведаміць пра далейшае ўзмацненьне ціску на беларускую незалежную прэсу.

(Бастунец: ) «Газэты цяпер ня могуць дайсьці да чытача. Тэлебачаньне й радыё наўпрост падпарадкаваныя ўладам. А незалежных журналістаў затрымліваюць ды зьбіваюць».

Сусьветная газэтная асацыяцыя (WAN) ды Сусьветны форум рэдактараў (WEF) заклікаюць ўлады Беларусі спыніць арышты журналістаў і перасьлед незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У нядаўнім афіцыйным лісьце ў Менск падаюцца прозьвішчы больш як 35 беларускіх журналістаў і амаль 20 замежных, у дачыненьні да якіх ужытая дыскрэдытацыя. Аднак Беларусь у чарговы раз парушыла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека, заявіла днямі прадстаўніца Эўразьвязу Крысьціна Гэляк.

(Гэляк: ) «Журналістам з Польшчы не дазволілі ўезд у Беларусь, каб яны маглі асьвятляць падзеі. Такія паводзіны з боку ўлады ня маюць апраўданьняў. Мы ня можам падзяляць такія паводзіны».

Паводле маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, на сёньня спыненае выданьне «БДГ.Белорусской деловой газеты», газэтаў «Салідарнасць», «Биржа информации». «Народная воля» й «Товарищ» вымушаны друкавацца за мяжою. 19 незалежных газэтаў нельга купіць у шапіках «Саюздруку». Пазовы рэдакцыяў і чытачоў выданьняў, выкінутых з падпісных каталёгаў, суды адмаўляюцца разглядаць.

Сусьветны дзень свабоды прэсы заснаваны 13 гадоў таму Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў. Гэта адбылося паводле ініцыятывы прадстаўнікоў незалежнага друку краінаў Афрыкі. У зацьверджанай імі Віндхукскай дэклярацыі «найважнейшай часткай кожнай дэмакратычнай дзяржавы зьяўляецца свабодная, плюралістычная й незалежная прэса».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дзе цяпер пракурорка Касьянчык, якой пасля 2020-га адмовіліся здаваць кватэру?11

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць