Эканоміка

Стаўка рэфінансавання з 1 мая будзе зніжаная да 22% гадавых

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 1 мая будзе зніжана на 2 працэнтныя пункты да 22% гадавых, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

«Праўленне і камітэт па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка 25 красавіка прынялі шэраг рашэнняў у галіне грашова-крэдытнай палітыкі. З 1 мая зніжаюцца: стаўка рэфінансавання — з 24% да 22% гадавых, стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў — з 30% да 27% гадавых, стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці банкаў — з 16% да 15% гадавых», — адзначылі прадстаўнікі рэгулятара.

Акрамя таго, з 1 чэрвеня змяншаецца гранічны ўзровень працэнтных ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах юрыдычных асоб у нацыянальнай валюце, у выпадку перавышэння якога прадугледжваецца павелічэнне рэзервовых патрабаванняў, — з 0,9 да 0,8 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацбанка ў форме крэдыту авернайт. Таксама зніжаецца гранічны ўзровень працэнтных ставак па крэдытах, прадастаўленых юрыдычным асобам у беларускіх рублях, у выпадку перавышэння якога ўзмацняецца парадак фарміравання банкамі рэзерву на пакрыццё магчымых страт па спецыяльных партфелях аднародных крэдытаў, — з 1,1 да 1 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацбанка ў форме крэдыту авернайт.

Як растлумачылі ва ўпраўленні, рашэнні, накіраваныя на зніжэнне велічыні перавышэння намінальнымі працэнтнымі стаўкамі ўзроўню фактычнай і прагназуемай інфляцыі. Нацбанк прыняў «з улікам існуючай фактычнай сітуацыі, ацэнак на бліжэйшую перспектыву і аналізу існуючых рызык у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы».

У далейшым рэгулятар прадоўжыць рэалізацыю стратэгіі па зніжэнні рызык-прэміі, закладзенай ва ўзроўні працэнтных ставак, з улікам комплекснага аналізу існуючых макраэканамічных рызык і прагнозу развіцця эканомікі Беларусі, адзначылі спецыялісты.

У Нацбанку канстатавалі, што запаволенне тэмпаў росту грашовай масы, фарміраванне чыстага прапанавання валюты на ўнутраным валютным рынку, нармалізацыя сітуацыі на дэпазітным рынку абумоўліваюць змяншэнне інфляцыйнага націску ў краіне.

Спецыялісты звярнулі ўвагу на даныя Белстата, згодна з якімі спажывецкія цэны ў сакавіку бягучага года выраслі на 0,8% (іх сярэднямесячны прырост за папярэднія тры месяцы склаў 2%). У адносінах да сакавіка 2015 года спажывецкія цэны павялічыліся на 12,8%, базавая інфляцыя (інфляцыя за вылікам адміністрацыйна рэгуляваных цэн і цэн на плодаагароднінную прадукцыю) склала 11,8%.

«У бліжэйшыя месяцы чакаецца далейшае зніжэнне тэмпаў росту цэн», — прагназуюць прадстаўнікі рэгулятара. Пры гэтым, падкрэслілі ў Нацбанку, працэнтныя стаўкі па рублёвых крэдытах і дэпазітах захоўваюцца на высокім дадатным узроўні, у тым ліку ў рэальным выражэнні. У сакавіку гэтага года стаўка па новых рублёвых крэдытах склала 33,4% гадавых, па тэрміновых дэпазітах — 24,3% гадавых, што істотна перавышае ўзровень інфляцыі.

У Беларусі апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 1 красавіка. Тады яна была зніжана на 1 працэнтны пункт. Да гэтага ў краіне стаўку рэфінансавання змянялі толькі 9 студзеня 2015 года, калі яна была павялічана на 5 працэнтных пунктаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны3

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»

Украінскія беспілотнікі знішчылі рэстаран у элітным крымскім санаторыі «Фарос», які сёння быў закрыты на спецабслугоўванне4

Жыхара Івацэвічаў выгналі са школы за тое, што купляў смажанкі5

«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе2

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі11

Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў10

Памятаеце бяздомную жанчыну, якой блогер-падлетак купіў кватэру? Здаецца, у гэтай гісторыі не будзе хэпі-энду11

Што народ думае пра «Малочную справу»? Вось выказванні людзей4

Расійскі самалёт-выведнік заўважылі над Балтыйскім морам — Германія падымала знішчальнікі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны3

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць