Грамадства66

На БТ зладзяць дэбаты пра палітвязьняў?

Белтэлерадыёкампанія не супраць правядзення адкрытых тэледэбатаў па праблеме палітычных зьняволеных у Беларусі.

Белтэлерадыёкампанія не супраць правядзення адкрытых тэледэбатаў па праблеме палітычных зняволеных у Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч, такі адказ на свой зварот ён атрымаў ад старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага.

Паводле слоў І.Рынкевіча, аналагічны зварот ён накіраваў таксама міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву. Гэта было выклікана заявай У.Навумава аб тым, што ў Беларусі няма палітычных зняволеных.

«Мы, юрысты і праваабаронцы, хочам даказаць міністру ўнутраных спраў, што гэта не так», — зазначыў І.Рынкевіч.

«Аляксандр Зімоўскі не супраць правесці такое мерапрыемства, аднак для азнаямлення яму патрэбны матэрыялы крымінальнай справы А.Казуліна. Гэтыя матэрыялы яму можа даць У.Навумаў, ад якога адказу на нашу ініцыятыву пакуль няма. Са свайго боку я гатовы даць матэрыялы абароны Казуліна», — сказаў І.Рынкевіч.

І.Рынкевіч паведаміў, што зварот У.Навумаву ён накіраваў 25 сакавіка. Такім чынам, закончыўся месяц, які, згодна з законам, адводзіцца на разгляд зваротаў грамадзян.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай

У Мінску з'явіўся новы папрашайка. Вось на што ён просіць грошы6

Прэзідэнт Германіі сустрэўся з Ціханоўскімі і заклікаў вызваліць палітвязняў у Беларусі5

«Гарызонт» будзе выпускаць беларускія планшэты7

Жанчыну з Аўстраліі, якая накарміла сям'ю стравай з атрутнымі грыбамі, прызналі вінаватай. Тады памерлі тры чалавекі1

Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі

Памёр Эдуард Герасімовіч1

Здарэнне на фэсце ў Будславе: падчас набажэнства ўпаў дрон — цудам ніхто не пацярпеў2

Дубавец: Сіла Офіса Ціханоўскай у тым, што ён — за ўсіх беларусаў, у тым ліку і тых, якія прарочаць яму «канцы»34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць