Кіно11

Пяць прычын наведаць сёння беларускамоўны паказ фільма «Добрыя дзеці не плачуць» 

1. Фільм будзе ісці ў беларускай агучцы. Сур’ёзна, калі апошні раз вы хадзілі на фільм па-беларуску ў кінатэатры? Гэта амаль як ўбачыць аднарога.

Апошняя такая магчымасць была шмат год таму.

2. Фільм зняты паводле еўрапейскага бэстэлера.

Кніга «Васьмікласнікі не плачуць», напісаная галандскім настаўнікам Якубам Врынсам, разыйшлася накладам каля 3 мільёнаў асобнікаў і зрабілася адной з самых паспяховым кніг у Бенілюксе. Дарэчы, аўтар кнігі зняўся ў фільме ў эпізадычнай ролі.

3. У пракаце бывае няшмат фільмаў, якія ўключаюць наш мозг.

Гэты фільм з такіх, ён дае ежу для роздумаў. Роздумаў пра рак, пра стаўленне да асаблівых людзей, пра пытанні жыцця і смерці, нарэшце. Акрамя самога фільма, ў пачатку будзе выступ лекара-анколага, заведуючай аддзялення дзіцячага хоспіса.

4. Кіно распавядае аб складаных рэчах простай мовай.

Гэта — сямейны фільм. І адпаведна, ён зроблены так, каб яго маглі зразумець і прыняць як дзеткі, так і дарослыя. Таму вы можаце прыходзіць на гэты добры і сумны фільм усёй сям’ёй.

5. І яшчэ раз пра мову. Прагляд гэтага фільма — цудоўная магчымасць падтрымаць родную мову.

Напрыклад, пасля прагляду можна пакінуць падзяку за беларускасць ў кнізе падзякаў кінатэатра. Ці напісаць ухвальныя каментары ў інтэрнэце. Такія дзеянні пакажуць, што беларуская мова — запатрабаваная. А за гэтым сочаць, паверце. І, магчыма, неўзабаве гэта прывядзе да пашырэння выкарыстання роднай мовы ў кінатэатрах і не толькі!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!5

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!

Усе навіны →
Усе навіны

У фотапастку ў Сенненскім раёне трапілі мядзвежыя спа-працэдуры ВІДЭА2

Украінскае ГУР правяло атаку на расійскую часць у Краснадарскім краі1

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам13

У Кіеве пахавалі ўкраінскую журналістку, якая загінула ў расійскім палоне

Стала вядома, якія рэгіёны Беларусі самыя аўтамабілізаваныя4

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне будзе новы кіраўнік6

Пуцін хоча, каб Украіна прызнала за ім увесь Данбас?20

У сербскага міністра здарыўся інсульт проста ў жывым эфіры ВІДЭА

Самкі гарыл шукаюць у новых кампаніях сваіх знаёмых, як людзі на вечарынках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!5

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць