Эканоміка1717

Сын за бацьку. Сяргей Чыж стаў кіраваць «Трайплам»

Стырно ўлады ў холдынгу «Трайпл» перайшло 28-гадоваму сыну саўладальніка групы кампаній Сяргею Чыжу. Пра гэта распавялі TUT.BY некалькі крыніц.

Сяргей Чыж (на фота злева) са сваім бацькам Юрыем Чыжом. Фота: Tribuna.com

Нагадаем, гендырэктар «Трайпла» Юрый Чыж быў затрыманы 11 сакавіка. Яго падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДБ Валерый Вакульчык, адказваючы на пытанне пра «справу Чыжа», нядаўна заявіў журналістам, што «няма нават блізка падстаў адпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе».

Па словах суразмоўцы, «пасля затрымання Юрыя Саныча наступіла нейкае безуладдзе». «Была паралізаваная праца шэрагу прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у «Трайпл». «Прасторы», пра якія ўсе пісалі, толькі вярхушка айсберга. А ёсць яшчэ будоўля, заводы… Цяпер бацька дэлегаваў паўнамоцтвы сыну. Сітуацыя паступова пачынае не тое каб кардынальна мяняцца, але відаць святло ў канцы тунэля, да якога трэба рухацца», — распавяла крыніца, знаёмая з кіраўніцтвам «Трайпла».

Што тычыцца перспектыў «справы «Трайпла», то суразмоўца сказаў, што «сітуацыю складана сходу ўзяць і разруліць», таму што ў Юрыя Чыжа «пасівы перавышаюць актывы ў разы».

«Цяпер функцыі кіраўніка перайшлі Сяргею. У яго добрая адукацыя. Нягледзячы на маладосць, у сына ўжо ёсць кіраўнічы досвед», — сказала яшчэ адна крыніца.

Да гэтага Сяргей Чыж быў дырэктарам кампаніі «Прастор Трэйд», якая кіруе пяццю гіпермаркетамі Prostore у Мінску. Са словаў расійскіх крыніц, у сувязі з высокай занятасцю Чыжа-малодшага у «Трайпле» у «Прастор Трэйд» праведзеныя кадравыя і арганізацыйныя перастаноўкі. Больш паўнамоцтваў дэлегавана цяперашнім і запрошаным топ-менеджарам.

Раней стала вядома, што Сяргей Чыж абраны замест бацькі на пасаду старшыні назіральнай рады футбольнага клуба «Дынама-Мінск».

Пра Сяргея Чыжа вядома няшмат. Ён нарадзіўся ў 1988 годзе. Пасля заканчэння школы паехаў на вучобу ў Англію. Спачатку ў каледж пры Лонданскім універсітэце, затым — у Оксфардскі ўніверсітэт. Да прыходу ў «Прастор» працаваў у кампаніі «Тадэум», якая пастаўляла прадукты харчавання для сеткі гіпермаркетаў.

У 2013 годзе Сяргей Чыж увайшоў у назіральны савет Мінскага завода пеністых вінаў. Гэта адбылося пасля таго, як «Трайпл» выкупіў пакет акцый завода.

Улетку 2015 гады сын Чыжа адгуляў пышнае вяселле ў комплексе «Лагойск». У якасці хэдлайнера на ўрачыстасці выступаў Мікалай Баскаў.

У кампаніі «Трайпл» адмовіліся ад каментароў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка4

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце5

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы18

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка4

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць