Усяго патроху22

У Расіі выпусцілі пернікі «Грошай няма, але вы трымайцеся» — і адразу забаранілі

Кампанія «Байкальскі пернік» атрымала прадпісанне ад бурацкіх уладаў з патрабаваньнем спыніць вытворчасць кандытарскіх вырабаў з цытатай прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева «Грошай няма, але вы трымайцеся!».

Фота з фэйсбука Аркадзя Зарубіна

Пра гэта агенцтву FlashSiberia паведаміла дасведчаная крыніца.

«З імі ўжо пагутарылі, выпуск пернікаў спынены», — распавёў ён.

Між тым мясцовы журналіст Аркадзь Зарубін заявіў, што ў кампаніі не называюць прычын, па якіх выпуск пернікаў спынены. Там адзначылі, што плануюць «перачакаць трохі».

Пра пачатак вытворчасці пернікаў з цытатай Мядзведзева Зарубін паведаміў напярэдадні. Паводле яго слоў, пакупнікі адразу ж сталі ў чаргу па іх, іх «ужо вязуць у падарунак па гарадах і вёсках Расіі». На выраб нанесеная фраза «Грошай няма, але вы трымайцеся!», якую расійскі прэм'ер вымавіў падчас візіту ў Крым у траўні гэтага года.

Тады ў ходзе размовы з пенсіянерамі на чале ўрада было зададзенае пытанне аб тым, калі будуць павялічаныя пенсіі. У адказ ён заявіў, што сродкаў на індэксацыю ў бюджэце няма, і пажадаў ім «трымацца», «усяго добрага», «добрага настрою і здароўя». На прасторах інтэрнэта фраза адразу ж ператварылася ў мем.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць