Сёння раніцай трагічная навіна паступіла з Лельчыцкага раёна, паведамляе сайт МНС.
Жыхары вёскі Дзяржынск выявілі ў рацэ Сцвіга целы трох падлеткаў.
Двум з іх было па 16 гадоў, аднаму 18. Абставіны здарэння высвятляюцца.
У сувязі з гэтым ратавальнікі МНС і Таварыства ратавання на водах нагадваюць, што дзецям нельга дазваляць купацца без нагляду дарослых.
На адпачынку назірайце за імі, калі яны гуляюць на беразе, не выпускайце іх з поля зроку.
Не дазваляйце дзецям ныраць з агародж або берага і старайцеся спыняць свавольствы на вадзе.
Папярэдзьце, што плаваць можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, недалёка ад берага.
Растлумачце дзіцяці, што не варта выхваляцца перад сябрамі уменнем плаваць і ладзіць спаборніцтвы.
Растлумачце, як бяспечна сябе паводзіць на вадзе і што рабіць, калі нехта пачаў тануць. Калі хтосьці тоне, то трэба выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112.
Будзьце асцярожныя.
І, вядома ж, самі выконвайце гэтыя правілы — прыклад бацькоў заўсёды лепшы за ўсялякія словы.
Не суньцеся ў ваду нападпітку!
Каментары