Эканоміка11

Штрафы за парушэнне патрабаванняў тэхрэгламентаў для ІП знізяць

Палата прадстаўнiкоў 30 чэрвеня прыняла ў другім чытанні папраўкі ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія датычацца адказнасці за невыкананне тэхнічных рэгламентаў.

Як паведаміла член парламенцкай камісіі па заканадаўстве Наталля Гуйвік, пры падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў другім чытанні ён быў істотна дапрацаваны. У прыватнасці, па прапанове Савета міністраў у дакумент былі ўнесены змены ў частцы зніжэння штрафаў за парушэнне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Як патлумачыла Гуйвік, гэта звязана з тым, што ў Беларусі ўстаноўлена адказнасць за парушэнне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў МС і ЕАЭС, якая ў некалькі разоў перавышае памеры штрафаў за аналагічныя правапарушэнні ў іншых дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Дакумент прадугледжвае, што рэалізацыя прадукцыі без наяўнасці сертыфікату адпаведнасці або дэкларацыі аб адпаведнасці будзе мець вынікам накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка (ІП) да 100% ад кошту рэалізаванай прадукцыі, але не менш за 50 базавых велічынь. У першапачатковым варыянце законапраекта былі прадугледжаны адпаведныя штрафы да 200% кошту рэалізаванай прадукцыі, але не менш за 200 базавых велічынь.

Калі кошт прадукцыі ўстанавіць немагчыма, штраф складзе да 300 базавых велічынь для ІП і да 500 базавых велічынь — для юрыдычных асоб. У першапачатковым варыянце законапраекта — ад 200 да 5 000 базавых велічынь.

Каментары1

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць