Улада1111

Макей: Беларусь і ЕС ставяць сабе адны і тыя ж мэты

Беларусь і краіны ЕС ставяць сабе адны і тыя ж мэты. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Чэхіі Любамірам Зааралэкам.

«Відавочнае пацяпленне адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Дзякуй богу, усе бакі змаглі знайсці ў сабе сілы і перасягнуць праз нейкія псіхалагічныя рэчы, звязаныя з пэўным неўспрыманнем адзін аднаго. Мы зразумелі, што і Беларусь, і краіны — сябры Еўрапейскага саюза, і Еўрапейскі саюз у цэлым маюць адны і тыя ж мэты: і ў сферы бяспекі, і ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, і ў сферы ўдасканалення грамадства і дзяржавы», — сказаў Уладзімір Макей.

Аднак пацяпленне адносін з Еўрасаюзам, па словах міністра, яшчэ не азначае, што Беларусь павінна спыніцца на дасягнутым. «Яшчэ многае трэба зрабіць, і гэта патрабуе намаганняў з усіх бакоў. Мы гатовыя, таму што ў нас, яшчэ раз паўтаруся, агульныя мэты», — звярнуў увагу дыпламат.

Макей таксама паведаміў, што на фоне пацяплення адносін, Беларусь спадзяецца нарасціць тавараабарот з краінамі ЕС.

«Мы пераканаліся ў тым, што фінансава-эканамічныя крызісы перыядычна здараюцца. Калі ты будзеш залежаць ад аднаго вялікага партнёра, гэта ні да чаго добрага не прывядзе. Трэба імкнуцца да таго, каб мы маглі ў перспектыве нівеліраваць гэтыя эканамічныя праблемы, якія могуць паўстаць, за кошт таго, што будзем мець нармальныя, роўныя адносіны з усімі нашымі асноўнымі партнёрамі», — адзначыў Макей.

У сваю чаргу Любамір Зааралэк адзначыў, што Чэхія верыць у пазітыўнае і доўгачасовае супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Наша сустрэча — гэта добрае пацвярджэнне пачатку новай главы ў стасунках паміж Беларуссю і Чэхіяй. Гэтая магчымасць адкрыць новую главу ў нашых адносінах выкліканая тым, што паляпшаюцца адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам», — сказаў Любамір Зааралэк.

Паводле яго слоў, краіны могуць супрацоўнічаць у сферы культуры, адукацыі, прамысловасці, а таксама на міжнароднай арэне.

Міністр адзначыў таксама вялікі ўклад Беларусі ва ўрэгуляванне крызісу ва Украіне і актыўны ўдзел краіны ў ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз12

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

Імпарт казахскай фанеры ў Польшчы ўпаў на 95%. Насамрэч яна была беларускай і расійскай3

«Задзел праедзены». Прадпрыемства, якое распрацавала ўсе касмічныя ракеты СССР, знаходзіцца ў крытычным стане4

У чвэрці еўрапейскіх сем'яў дома ёсць сабака. А ёсць краіны, дзе такіх сем'яў палова6

У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА6

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць