Грамадства2424

Амерыканская піцэрыя «Папа Джонс» у Беларусі заклікае на Еўра заўзець за «нашых» – за зборную Расіі

Сёння грамадскі актывіст Андрэй Кім звярнуў увагу, што ва ўсіх сацыяльных сетках беларускага аддзялення амерыканскай франшызы «Папа Джонс» стаіць прапанова падтрымліваць на Еўра «нашых», гэта значыць зборную Расіі.

Вядома, што такі заклік піцэрыі выклікаў абурэнне карыстальнікаў інтэрнэта. Яны засыпалі акаўнты абуральнымі каментамі. Маўляў, чаму гэта зборная Расіі раптоўна стала «нашымі» ў Беларусі? Чаму піцэрыя лічыць патрэбным самой за заўзятараў вырашаць, хто менавіта «нашы» на гэтым Еўра. Бо ў адсутнасць зборнай Беларусі адны заўзеюць за Германію, іншыя – за Уэльс, трэція – за Францыю.

У рэшце рэшт прадстаўнікам «Папа Джонс» давялося тлумачыць сваю пазіцыю. «Вялікі дзякуй усім за каментары і меркаванні. Піцэрыя Papa John's з'яўляецца франшызай, многія акцыі праходзяць у рамках сусветных падзей. І мы не можам сабе дазволіць не ўдзельнічаць. Заўзей за нашых значыць заўзей за нашых суседзяў, калі б ўдзельнічала Беларусь, заўзелі б за Беларусь. Мы не маем ніякага дачынення да палітыкі. Гэтак жа, хочам папярэдзіць, што надалей такія каментары будуць блакавацца», — так адрэагавала кампанія.

Каментатары сталі справядліва цікавіцца, а чаму да «нашых суседзяў» тады не аднеслі Польшчу і Украіну, якія таксама былі прадстаўлены на Еўра-2016? «Франшыза купленая ў Расіі, пра палітыку размовы не будзе», — адказалі ў «Папа Джонс». Вельмі дзіўна, што пытанне, ці з’яўляюцца Украіна з Польшчай таксама суседкамі Беларусі, залічваецца да палітыкі.

Па ўсім выглядае, што выбачацца за сваю «акцыю» прадстаўнікі «Папа Джонс» не маюць намеру і не разумеюць, што ж выклікала такое абурэнне карыстальнікаў інтэрнэту.

Андрэй Кім, якога прадстаўнікі «Папа Джонс» забанілі ў сваіх акаўнтах, заклікае ставіць піцэрыі «Папа Джонс» найменшыя адзнакі з магчымых.

«Папа Джонс» – амерыканская сетка грамадскага харчавання, якая спецыялізуецца на піцы, заснаваная ў 1984 годзе. На 2015 год мела прадстаўніцтвы ў 35 краінах свету.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў4

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію9

«Арэшнік» нам патрэбны, а «Пасейдон» і «Буравеснік» — не. Лукашэнка — пра задачы для ВПК10

Беларус на адпачынку ў ААЭ трапіў у бальніцу. Страхавыя кампаніі плаціць адмовіліся

У Мінску сумнавядомая сям'я з помсты планавала забіць больш за 50 чалавек10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць