Грамадства2323

Працяг гісторыі: сын журналіста Змітра Галко 4,5 месяца быў у рабстве пад Адэсай

5 ліпеня беларускі журналіст Зміцер Галко нарэшце сустрэўся з сынам Андрэем, які прапаў у лютым. «Наша Ніва» падрабязна пісала пра гэтую гісторыю — «Сын сказаў: «Я памру ў гурбе снегу».

Андрэй.

Калі каротка пераказваць, то ў сына журналіста і блогера Змітра Галко Андрэя ўзніклі праблемы з алкаголем, яго хацелі ў Беларусі змясціць у ЛПП за шматлікія прыводы ў міліцыю.

Бацька вырашыў звазіць сына ва Украіну, каб змяніць абстаноўку і неяк на яго паўплываць. Аднак праз нейкі час тыя самыя праблемы агаліліся і ва Украіне. У ноч на 5 лютага Андрэй сышоў з рэабілітацыйнага цэнтра ў Жытомірскай вобласці. З таго часу Зміцер Галко шукаў сына і нічога не ведаў пра яго лёс. Так было да мінулага тыдня.

«Галоўнай маёй памылкай было меркаваць, што ён можа знаходзіцца толькі ў Кіеве, — пачынае аповед Зміцер Галко. — Як знайшлі? Спрацавалі абвесткі, якія я распаўсюджваў у Кіеве. У адной з начлежак для бамжоў такую аб’яву пабачыў чалавек. Ён нават яшчэ не прачытаў нічога, калі сказаў: «О, дык гэта Андрэй».

Высветлілася, што з Андрэем разам яны былі ў вёсцы Вялікі Дальнік пад Адэсай. Гэты чалавек збег адтуль яшчэ ў красавіку месяцы, тады ён апошні раз там і бачыў Андрэя. Мне ён адразу сказаў: «Нават не думайце сунуцца туды без зброі».

Канечне, было крыху страшна ад такіх перасцярог. Я стаў пісаць у Адэскую абласную адміністрацыю, пракуратуру, шмат у якія інстанцыі, але ніхто не даваў мне адказу. Адгукнуўся толькі ўчастковы гэтага сяла, ён паабяцаў дапамогу.

Я не ведаю, што менавіта падзейнічала: ці ўчастковы, ці абвесткі, якія я даваў у групах Вялікага Дальніка Укантакце, ці мой зварот да «Правага сектара», але Андрэя адпусцілі.

Гэта было фактычна рабства. Людзей вербавалі на пятачку каля вакзалу ў Кіеве, абяцалі добрую працу і заробак, а потым завозілі ў Вялікі Дальнік і трымалі пад аховай. Там трэба было працаваць на палях, плантацыях, а таксама на гародніннай базе. Сартавалі буракі, цыбулю, палолі ўсё гэта, апрацоўвалі хімікатамі. У Андрэя цяпер усе рукі і ногі сінія ад гэтай «хіміі». Увогуле выглядае не дужа добра. Можа, траціна засталося ад яго ранейшага.

Сярод рабочых не было вольнага перамяшчэння, іх трымалі ў закінутай вайсковай часці. Вядома, ніякіх грошай не плацілі. Толькі кармілі і давалі цыгарэты. Нехта час ад часу спрабаваў уцячы, камусьці ўдавалася, у Андрэя не атрымалася. Яго здагналі, пагражаючы пісталетам, прымусілі вяртацца назад.

Зрэшты, сын кажа, што да яго там ставіліся лепш, чым да многіх. Прынамсі, ніколі не білі.

Гэтым «бізнэсам» валодае грузін Цімур, «наглядчыкамі» ў яго працуюць цыганы. Калі пачаўся шум з пошукамі, то Цімур паклікаў да сябе Андрэя, даў яму адзенне і грошы і адпусціў. Сказаў, што не хоча лішніх праблем.

5 ліпеня Андрэй на цягніку з Кіева прыехаў да мяне ў Марыупаль, можна сказаць, што нарэшце адбылося ўз’яднанне сям’і».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў5

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні8

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў5

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць