Спорт33

«Народны чэмпіён» Гуркоў вызначыўся, куды пойдуць 45 мільёнаў, якія сабрала яму грамада

Віталь Гуркоў нарэшце абвясціў, куды пойдуць грошы з праекту «Народны чэмпіён». Сума збіралася на ўдзел знакамітага тайбаксёра ў чэмпіянаце свету.

Але спартыўныя чыноўнікі, калі падняўся шум, ўсё ж апомніліся і знайшлі фінансаванне на паездку Гуркова. Паўстала дылема, на якую ж карысную справу накіраваць грошы, сабраныя звычайнымі беларусамі.

«Хачу шчыра падзякаваць усім людзям, якія мяне падтрымалі. Сабраныя грошы я перадаю у свой родны клуб «Патрыёт». Цяпер зала знаходзіцца ў жудасным стане. Аднак тут трэніруюцца не толькі дзейныя спартоўцы, але і шмат дзетак. Трэба рыхтавацца да верасня і стварыць у зале нармальныя ўмовы для трэніровак», — тлумачыць чэмпіён свету.

Спартовы клуб «Патрыёт» месціцца ў падвале хрушчоўкі па вуліцы Валгаградскай у Мінску, гэта грамадскае аб’яднанне. Тут былі падрыхтаваныя байцы сусветнай значнасці, але тайбаксёры не атрымліваюць нейкіх значных субсідый ад дзяржавы. Муай-тай з’яўляецца адным з самых масавых адзінаборстваў на планеце, але не ўваходзіць у алімпійскую праграму.

«Таму мы робім рамонт сваімі намаганнямі, сваімі рукамі. Сабраныя грошы дапамогуць нам стварыць належныя ўмовы для падрыхтоўкі новых чэмпіёнаў», — спадзяецца Гуркоў.

Нагадаем, што праект «Народны чэмпіён» запусцілі на сайце talaka.by у сярэдзіне красавіка. Тады СМІ даведаліся, што паездка Гуркова на чэмпіянат планеты аказалася пад пытаннем. Байцу, які актыўна падтрымлівае беларускую культуру і выступае ў складзе гурта Brutto, дзяржава перастала плаціць зарплату.

Як распавёў сам Гуркоў, кіраўніцтва Беларускай федэрацыі муай-тай і кікбоксінгу змусіла яго адмовіцца ад стаўкі ў Мінспорта. Таму адпраўляць чэмпіёна на планетарны форум у шведскі Енчопінг чыноўнікі не спяшаліся. Больш за тое, гучалі заявы, што з-за ўдзелу ў Brutto гэта ўжо зусім не той легендарны Гуркоў.

Як толькі інфармацыя пра скандал трапіла ў СМІ, на сайце talaka.by быў адкрыты збор сродкаў на паездку Гуркова ў Швецыю. Неабходная сума (каля 62 мільёнаў) была сабраная цягам некалькіх гадзін.

Пасля гэтага чыноўнікі далі заднюю перадачу і знайшлі грошы на паездку ў дзяржбюджэце. Гуркоў выступіў на чэмпіянаце свету трыумфальна. У фінале ён «пабіў» аднаго з топавых тайскіх прафесіяналаў Экапхана Самбунсааба, які не прайграваў цягам чатырох гадоў.

Некаторыя ахвяравальнікі адклікалі грошы з праекта «Народны чэмпіён», але ўсё адно на рахунку засталося больш за 45 мільёнаў рублёў.

Сустрэча Гуркова з заўзятарамі, якія прынялі ўдзел у праекце «Народны чэмпіён», прайшла 5 ліпеня ў Мінску.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць