Улада33

Вітальд Вашчыкоўскі: Польшча гатова быць пасрэднікам у збліжэнні Беларусі і НАТА

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі 8 ліпеня на прэс-канферэнцыі перад адкрыццём саміту НАТА ў Варшаве.

Фота gorodmogilev.by.

Ён падкрэсліў, што альянс адкрыты для супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Нашы адносіны складаліся па-рознаму — паміж Беларуссю, Еўропай і НАТА, але сітуацыя змянілася, — сказаў Вашчыкоўскі. — Мы бачым цікавасць да супрацоўніцтва з боку Мінска. І Польшча хоча быць пасрэднікам, які б садзейнічаў супрацоўніцтву НАТА і Беларусі».

Паводле слоў Вашчыкоўскага, падчас свайго нядаўняга візіту ў Мінск і сустрэч з прэзідэнтам і міністрам замежных спраў Беларусі ён абмяркоўваў у тым ліку змены, што адбываюцца ў адносінах Беларусі з ЕС і НАТА.

Вашчыкоўскі знаходзіўся ў Беларусі 22—23 сакавіка. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік МЗС Польшчы заявіў: новы польскі ўрад лічыць ненармальнай сітуацыю, калі на працягу многіх гадоў суседнія краіны не размаўлялі. «Таму мы вырашылі без усялякіх папярэдніх умоў пачаць дыялог і ўрэгуляваць усе суседскія адносіны, якія можна будзе вырашыць найбліжэйшым часам», — сказаў ён.

У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Польшча могуць адыграць значную ролю ў Еўропе і паўплываць на многія працэсы.

«Жывём побач, гісторыя быццам адна і тая ж, часта перажываем адны і тыя ж праблемы, у кагосьці іх больш, у кагосьці менш, а шлях міністра з Варшавы ў Мінск апынуўся такім доўгім (гэты візіт кіраўніка МЗС Польшчы быў першым за апошнія восем гадоў. БелаПАН)», — сказаў Лукашэнка.

«Не скажу, што ёсць праблемы, якія нам цяжка ацаніць. Нават не скажу, што гэтыя праблемы або пытанні цяжка вырашальныя. Пры наяўнасці волі з двух бакоў мы іх можам вырашыць, прычым любыя праблемы. Галоўнае — дамовіцца аб крытэрыях. І тут, я думаю, праблем не будзе», — дадаў беларускі кіраўнік.

МЗС: Беларусь выступае за прамы, без пасрэднікаў, дыялог з усімі партнёрамі, у тым ліку НАТА

Каментары3

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць