Улада55

МЗС: Беларусь выступае за наўпросты, без пасрэднікаў, дыялог з усімі партнёрамі, у тым ліку НАТА

Фота newsader.com.

Беларусь заўсёды выступала і выступае за наўпросты, без пасрэднікаў, дыялог з усімі партнёрамі, у тым ліку НАТА, зыходзячы са сваіх нацыянальных інтарэсаў і на аснове ўзаемнай павагі.

Пра гэта гаворыцца ў каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальніка аддзела прэс-службы МЗС Марыі Ваньшынай з нагоды выказвання міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага.

На прэс-канферэнцыі ў Варшаве 8 ліпеня кіраўнік польскага МЗС заявіў пра гатоўнасць Польшчы іграць ролю партнёра і пасрэдніка, які наблізіў бы Беларусь да супрацоўніцтва з НАТА. Ён падкрэсліў, што альянс адкрыты для супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Нагадаю таксама пра тое, што найважнейшым прынцыпам знешняй палітыкі Беларусі з'яўляецца падтрыманне і далейшае ўмацаванне сяброўскіх і добрасуседскіх адносін з краінамі-суседзямі па ўсім перыметры нашых граніц, — адзначыла Ваньшына. — Мы адкрытыя да далейшага развіцця супрацоўніцтва з Польшчай, якая, акрамя ўсяго іншага, традыцыйна ўваходзіць у першую дзясятку гандлёвых партнёраў і інвестараў Беларусі».

«Калі ж казаць аб узаемадзеянні з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора, то тут няма альтэрнатывы адкрытаму, шчыраму дыялогу паміж усімі зацікаўленымі бакамі на нашым кантыненце ў інтарэсах міру і стабільнасці. Мы выступаем за канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж НАТА і Беларуссю, НАТА і Расіяй, паміж усімі інтэграцыйнымі (як эканамічнымі, так і ваенна-палітычнымі) блокамі, у мэтах сумеснага рэагавання на многія выклікі рэгіянальнай бяспекі», — адзначыла Марыя Ваньшына.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што Беларусь «адназначна выступае супраць нагнятання ваеннай напружанасці ў нашым рэгіёне, супраць таго, каб ствараліся новыя раздзяляльныя лініі ў Еўропе».

Каментары5

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць