Меркаванні100100

Меркаванне: У школах трэба ўвесці Закон Божы

Піша Кастусь Шыталь.

Калі дыскусія нейкім бокам кранаецца хрысціянскага выхавання дзяцей, то амаль абавязкова ўсплыве каментар: «Не навязвайце дзецям рэлігію! Няхай само робіць выбар».

Хм, цікава. Няўжо аўтары такіх каментароў лічаць, што дзіця мае магчымасць выбіраць светапогляд? Дзіця яшчэ дзіця. Калі б у дзіцяці спыталі — есці на сняданак кашу або цукеркі — адказ быў бы відавочны. Як і карысць такога «выбару» для малога.

На старэйшых, найперш на бацьках, ляжыць абавязак перадаць дзецям і падлеткам пэўныя каштоўнасці. Маральна-этычныя. Нацыянальныя і культурныя. Рэлігійныя, светапоглядныя.

Немагчыма малых выхаваць «нейтральна». Дзіця можна выхоўваць або бязбожнікам, або хрысціянінам. Або патрыётам, або чалавекам, абыякавым для грамадскага жыцця. Або маральным чалавекам, або распуснікам. Або чалавекам, адкрытым на іншых людзей, або эгаістам.

Пішу і думаю: гэта ж відавочна! А не, для многіх сучасных людзей гэта не відавочна. Бо перыядычна даводзіцца чуць меркаванні, што «не трэба дзяцей вучыць рэлігіі, хай само выбірае». Што «не трэба дзецям паказваць бел-чырвона-белы сцяг і Пагоню, хай спачатку вырасце». Што «шкодна» настаўляць падлеткаў, каб не пачыналі сэксуальнага жыцця да шлюбу — лепей навучыць асновам «бяспечнага сэксу», а далей хай само выбірае.

І ў школах нарэшце трэба ўвесці рэлігійнае навучанне. Дзіця павінна вывучаць Закон Божы паводле вучэння той канфесіі, да якой належаць яго бацькі. Бо праўды веры і хрысціянскай маралі — гэта складаная навука, і навучанне ім трэба даверыць прафесіяналам. Ніхто не спадзяецца, што дзіця само вывучыць фізіку, або што бацькі растлумачаць яму законы Ньютана. То чаму да законаў Хрыста такое другараднае стаўленне?

А калі бацькі не хочуць вучыць дзіця рэлігіі, то могуць выбраць замест рэлігіі курс этыкі. З такой жа колькасцю навучальных гадзінаў. Падобна ў школьнай праграме Літвы прадугледжана — і гэта, думаю, справядліва.

Каментары100

Цяпер чытаюць

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»12

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра мінус 25. А ў школу трэба ісці?6

Мікола Купава ўзяў новую вяршыню1

У Парыжы асудзілі дактароў, вінаватых у гібелі мільярдэра падчас аперацыі для павелічэння палавога органа15

Стрыжак: Кенсэлінгу мяне не адбылося31

«Галоўнае — шапкі надзелі». У цэнтры Мінска ў -17°C заўважылі бегуноў практычна без адзення4

У Мінску закрываецца папулярная гастрапляцоўка2

Гамяльчанка стала сурагатнай мамай, каб забяспечыць сваё дзіця, а былы муж адсудзіў большую частку ганарару10

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій4

Ці можа начальнік прымусіць прыбіраць снег? Адказвае юрыст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»12

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць