Іванкаўскі раённы суд Кіеўскай вобласці прысудзіў вяскоўца да чатырох гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўналетняй, але пастанавіў, што ён не будзе адбываць тэрмін праз удзел у аперацыі на ўсходзе краіны.
Суддзя прызнаў гэты факт «змякчальнымі абставінамі». Украінца таксама аштрафавалі на тры тысячы грыўняў (амаль 245 беларускіх рублёў). Пра гэта паведамляецца ў Адзіным рэестры судовых рашэнняў.
У матэрыялах справы гаворыцца, што мужчына быў нецвярозы. Ён паваліў дзяўчыну на зямлю, гвалтоўна паставіў яе на калені, пасля чаго «падышоў ззаду і насуперак яе волі задаволіў сваё жаданне ненатуральным чынам».
Адзначаецца, што гвалтаўнік ведаў пра ўзрост дзяўчыны. Сваёй віны асуджаны не прызнаў, заявіўшы, што сэксуальны кантакт адбыўся па ўзаемнай згодзе.
Мужчыну судзілі на падставе часткі 2 артыкула 153 КК Украіны. Максімальнае магчымае пакаранне — сем гадоў пазбаўлення волі.
Аднак суд вырашыў, што выправіць абвінавачанага магчыма без адбыцця ім пакарання. Паколькі «абвінавачаны раней не судзімы, з'яўляецца ўдзельнікам антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны, утрымлівае малых дзяцей і мае пастаяннае месца працы», — гаворыцца ў прысудзе.
Каментары