Усяго патроху

Беларускі правал на "Эўрабачаньні": у паўфінале Аляхно заняў 17-е месца зь 19-ці

Горай выступілі толькі выканаўца з Вугоршчыны і Чэхіі. А фінал выйграла Расея.

Прадстаўнік Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2008" у Бялградзе Руслан Аляхно заняў 17-е месца сярод 19 удзельнікаў другога паўфіналу 22 мая. Такія звесткі агучыў аргкамітэт конкурсу пасля заканчэння фіналу 25 мая. Горш выступілі толькі выканаўцы з Чэхіі і Венгрыі.

Р.Аляхно з кампазіцыяй Hasta la Vista атрымаў 27 балаў, у тым ліку 10 — ад Украіны (другое месца), 6 — ад Літвы (пятае), 5 — ад Латвіі (шостае), 4 — ад Грузіі (сёмае), 2 — ад Кіпра (дзевятае). У астатніх 15 краінах беларус не ўвайшоў у дзесятку лепшых і балаў не атрымаў.

У сваю чаргу беларускія гледачы паставілі на першае месца Украіну (12 балаў), якая ў выніку стала пераможцай другога паўфіналу (152 ачкі). На другой пазіцыі — Грузія (10), на трэцяй — Партугалія (8). Далей ідуць Харватыя (7), Латвія (6), Албанія (5), Данія (4), Турцыя (3), Балгарыя (2) і Ісландыя (1).

У першым паўфінале перамагла Грэцыя (156 ачкоў), а Расія заняла трэцяе месца (135) пасля Арменіі (139).

У фінале перамогу атрымаў Дзіма Білан (Расія), набраўшы 272 ачкі. Беларускія гледачы таксама прызналі яго лепшым. У першую дзесятку ўвайшлі таксама Украіна (230 балаў), Грэцыя (218), Арменія (199), Нарвегія (182), Сербія (160), Турцыя (138), Азербайджан (132), Ізраіль (124) і Боснія і Герцагавіна (110).

У 2007 годзе на конкурсе "Еўрабачанне" ў Фінляндыі прадстаўнік Беларусі Дзмітрый Калдун заняў шостае месца ў фінале.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»24

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся6

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў12

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць