Як «Анлайнер» нязграбна замазваў на здымку бел-чырвона-белы сцяг ФОТАФАКТ
Мінчук Цімох Дранчук трапіў у аўтааварыю на сваім BMW з бел-чырвона-белым сцягам. Здарэнне адбылося на вуліцы Веры Харужай у Мінску. Іншы ўдзельнік аварыі аказаўся на баку.
Карыстальнік форума Onliner апублікаваў фота з месца ДТЗ.

Пасля гэтага работнікі Onliner.by вырашылі выставіць навіну пра аварыю на сайт. Пры гэтым бел-чырвона-белы сцяг… замазалі!

Карыстальнікі абурыліся, заўважыўшы змены ў фатаграфіі. Пасля чаго здымак апрацавалі так, каб сцяг аказаўся за кадрам.

-
Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні
-
З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%
-
Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары