Музыка

Апублікаваны ўнікальны этнаархіў Уладзіміра Журовіча

У сеціве зьявілася старонка этнаграфічнага фонаархіву Уладзімера Журовіча з запісамі народных сьпеваў, якія былі зробленыя 40 і больш год таму.

Фонаархіў Уладзімера Журовіча – гэта масіў запісаў народных песень, зробленых самім фальклярыстам або зь яго просьбы ў яго родным Лельчыцкім раёне, а таксама ў іншых мясьцінах Гомельшчыны. Запісы рабіліся, як мяркуецца, у 1970-я, да нашага часу «дажылі» далёка ня ўсе і ня ў самай лепшай якасьці. Дзейнасьць Уладзімера Журовіча абсалютна недасьледаваная, а яго імя практычна невядомае. Між тым, яго аўтарскую музыку выкарыстоўвалі і ў Дзяржаўным народным хоры БССР, і ў ансамблі «Песьняры». Дзякуючы гэтаму фальклярысту і кампазытару зьявіўся тэлефільм «Песьні Палесься».

 Музыказнаўца і народны артыст Беларусі Генадзь Цітовіч характарызаваў Уладзімера Журовіча як «беларускага мэлямана», што вырас у атмасфэры палескіх сьпеваў, а пасталеўшы, слухаў, запісваў і расшыфроўваў вялізную колькасьць аўтэнтычных песень.

На старонцы фонаархіву Журовіча на Soundcloud разьмешчаныя на праслухоўваньне і спампоўваньне некалькі дзясяткаў выбраных запісаў архіву – найбольш якасных паводле зьместу і паводле гуку. Сьпіс аўдыётрэкаў будзе папаўняцца. Створаная таксама google-мапа, якая адлюстроўвае месцы, дзе рабіліся гэтыя запісы, а таксама падрабязны вопіс усяго фонаархіву.

Запісы з фонаархіву могуць быць карыснымі як для аматараў беларускага фальклёру, так і для этнографаў-музыказнаўцаў і для кампазытараў, што жадаюць уключыць у свае творы рысы этнічнай музыкі Палесься. Апрацоўку фонаархіву Журовіча вядзе рэдакцыя этнаграфічнай суполкі «Вольны архіў»

Каментары

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема51

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць