Аварыя з удзелам трох аўтамабіляў адбылася на трасе Р48 Лепель — Полацк — мяжа РФ 1 жніўня каля 23.00.

— Аўтамабіль Renault буксіраваў пры дапамозе троса Ford. У гэты час са сустрэчнага кірунку выскачыла Audi і ўрэзалася ў Renault, — распавялі AUTO.TUT.BY абставіны ДТЗ у ДАІ Віцебскай вобласці. — Адзін з аўтамабіляў быў на газе, таму ад удару адбылося ўзгаранне.
У выніку аварыі апёкі і траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі шэсць чалавек, у тым ліку адно дзіця. Яны шпіталізаваны.
Каментары