Музыка44

Сёння Лявон Вольскі выступіць на плошчы Свабоды ў Мінску

Гадзінны канцэрт адбудзецца сёння, 19 жніўня, у межах конкурсу «Засьпявай 3.0» на летняй тэрасе кавярні «Chill out» на плошчы Свабоды ў Менску. Лявон Вольскі прасьпявае найлепшыя песьні, якія можна выканаць у акустыцы.

Арганізатар конкурсу Сяргей Будкін атрымаў гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт Віктара Лупасіна, Фёдара Жывалеўскага і гурта «Лейбонік» пры ўдзеле Лявона Вольскага. Дакумэнт падпісаны першым намесьнікам начальніка галоўнага ўпраўленьня — начальнікам упраўленьня культуры Рудзікавай В. У.

«Гэта не зусім сольны канцэрт Лявона Вольскага. Гэта апошні канцэрт у летняй сэрыі конкурсу маладых выканаўцаў «Засьпявай 3.0». Вольскі ўваходзіць у склад журы, і мы прапанавалі яму выступіць», — кажа Сяргей Будкін.

Ён адзначыў: казаць пра тое, што канцэртная дзейнасьць Вольскага цалкам дазволеная, рана.

«Складана сказаць, што адбываецца ў галовах чыноўнікаў, якія даюць гастрольныя пасьведчаньні. Толькі спадзяюся, што ўсім хопіць розуму не перашкаджаць і даць Лявону выступіць і падтрымаць маладых выканаўцаў», — адзначыў арганізатар канцэрту.

Сяргей Будкін папярэджвае: нягледзячы на тое, што гастрольнае пасьведчаньне атрыманае, гарантаваць тое, што канцэрт адбудзецца, немагчыма:

«Яшчэ ня факт, што канцэрт пройдзе. Гэта вялікая рызыка. Мы адразу будзем пра гэта папярэджваць тых, хто будзе набываць квіткі. Але ў выпадку забароны канцэрту набыты квіток будзе дзейнічаць як сэртыфікат на пакупку ў краме symbal.by».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза138

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы4

Лукашэнка зноў ляціць у Расію10

«У палітыцы гэта знак смерці». Дональд Трамп расказаў пра сваё цяперашняе стаўленне да жанчын6

Беларуска паказала, як прыгатаваць тыя самыя журавіны ў цукровай пудры — вы здзівіцеся, наколькі гэта проста3

Выходзіць «Аватар: Полымя і попел». Ці ён здзівіць гледачоў?5

Мусульманскія банды ўзялі пад кантроль брытанскую турму, поўную наркотыкаў16

Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі з актывамі больш за 700 мільярдаў даляраў18

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў64

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць