Грамадства

Пазоў Беражкова да Бондара не задаволены

Суд Цэнтральнага раёна Мінска на пасяджэнні 30 мая адмовіў галоўнаму рэдактару спартыўнай газеты «Прессбол» Уладзіміру Беражкову ў задавальненні іску да газеты «Спортивная панорама» і дырэктара НДІ фізкультуры і спорту Аляксандра Бондара.

Ісцец прасіў суд спагнаць з адказчыкаў 50 млн. рублёў кампенсацыі за нанесеную маральную шкоду і дзяржпошліну ў 105 тыс. рублёў.

Падставай для звароту У. Беражкова ў суд стала інтэрв'ю А. Бондара «Сенсацыя другой свежасці», апублікаванае ў «Спортивной панораме» 14 сакавіка. Паводле слоў істца, дырэктар НДІ «прывёў факты, што не адпавядаюць сапраўднасці», зневажаюць яго гонар, годнасць і прыніжаюць яго дзелавую рэпутацыю. У. Беражкоў прасіў суд абавязаць адказчыкаў абвергнуць словы: «У 1996 годзе, калі Рыжанкова не стала, пасля гульняў у Атланце праходзіў Алімпійскі сход. Беражкоў папрасіў прабачэння за жорсткую крытыку гэтага чалавека, прызнаўшы часткова сваю віну ў яго смерці». (Уладзімір Рыжанкоў з'яўляўся міністрам спорту і турызму, прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. — БелаПАН.)

«Гэты акт не адпавядае сапраўднасці, бо законным парадкам мяне ніколі не абвінавачвалі, і я сам ніколі не браў на сябе ніякай віны за смерць сп. Рыжанкова. Заява сп. Бондара, апублікаваная ў газеце «Спортивная панорама», нанесла мне вялікую шкоду. На мяне ўскладзена частка віны за смерць паважанага чалавека. Гэта наносіць і вялікую шкоду маёй дзелавой рэпутацыі як галоўнага рэдактара вядучага спартыўнага выдання нашай краіны», — напісаў у сваёй заяве У. Беражкоў.

Як паведаміла газета «Прессбол», 28 мая А. Бондар звольнены з пасады дырэктара НДІ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

Дэпутатка Мірончык-Іванова другі раз стала маці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць