Усяго патроху2929

Некалькі фактаў пра карову, якую сёння падарылі Лукашэнку + ФОТА

Рыхтаваць незвычайны для прэзідэнта падарунак на сельгаспрадпрыемстве «Савушкіна» сталі тыдзень-два таму. Карову, кажуць, выбралі добрую — «першацёлка, экстэр'ер, падыходзіць нават для выстаў». Cёння Аляксандр Лукашэнка наведаў найлепшую малочную гаспадарку Маларыцкага раёна, дзе яму падарылі карову.

president.gov.by

На пытанне, як паўстала ідэя незвычайнага прэзента, на сельгаспрадпрыемстве адказваюць нечакана.

— Па-мойму, Аляксандру Рыгоравічу ўжо і раней дарылі кароў, — разважае Роберт Бобін, заатэхнік СУП «Савушкіна». — Мы ж не касцюмы шыем, а вырошчваем цёлак, займаемся малочнай жывёлагадоўляй, таму і такі падарунак. Выбралі яе з больш чым 2500 нашых кароў. Адносіцца да высокапрадуктыўнай сусветнай пароды Галштынскай. Гэта самая папулярная парода малочнай жывёлы ў свеце! Нарадзілася яна ў нас прыкладна тры гады таму, а ўвесну і сама ацялілася.

Гэта, дарэчы, таксама паўплывала на выбар: «Хацелі менавіта першацёлку, бо звычайна з першым расцёлам жывёла дадае малака».

president.gov.by

Афарбоўка ў рагулі бела-чорная, характар спакойны. Есць, як тут жартуюць, з апетытам. Прыкладна тыдзень-два таму яе пасялілі ў асобны бокс, каб «яна прывыкала да чалавека, які за ёй ходзіць».

Але галоўнае, чым адрозніваецца яна ад іншых рагуляў, — добры ўдой. У дзень карова дае каля 36 кг малака!

— Ці шмат гэта? Вядома, на першацёлку — гэта вельмі добра! Калі ў сярэднім мы доім па ферме 22 кг, то гэта 36 кг! Нам бы больш такіх, — тлумачаць у гаспадарцы.

Пра тое, колькі каштуе якая карова, на ферме не гавораць: «Гэта ў грошах не вымяраецца!»

Імя, як аказалася, у каровы пакуль няма, вырашылі, што яго ёй прыдумае прэзідэнт.

Вядома толькі, што зараз жывёла ўсё яшчэ знаходзіцца на Маларытчыне. Калі падарунак плануюць забраць, пакуль што невядома.

Адзначаецца, што Аляксандр Лукашэнка з удзячнасцю прыняў падарунак.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў4

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію9

«Арэшнік» нам патрэбны, а «Пасейдон» і «Буравеснік» — не. Лукашэнка — пра задачы для ВПК10

Беларус на адпачынку ў ААЭ трапіў у бальніцу. Страхавыя кампаніі плаціць адмовіліся

У Мінску сумнавядомая сям'я з помсты планавала забіць больш за 50 чалавек10

Беларус быў затрыманы ў Маскве і перададзены беларускім сілавікам за ўхіленне ад службы1

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць