Зборная ЗША мае ўжо 100 медалёў на Алімпіядзе ў Рыа: 35 залатых, 33 сярэбраныя і 32 бронзавыя.
На другім месцы па колькасці залатых Брытанія: 22+21+13=56.
Кітай трэці: 20+16+22=58.
Беларусь мае шэсць узнагародаў: адно золата, тры срэбры і дзве бронзы. Гэта 36-е месца.
Нагадаем, што ўчора срэбра ў вольнай барацьбе заваявала Марыя Мамашук, а Васіліса Марзалюк саступіла бой за бронзу.
Каментары