Грамадства1414

Хашчавацкі — Гайдукевічу: Калі вы «вінцілі» Шчукіна, вы былі больш лібералам ці дэмакратам?

Дэбаты кандыдатаў, якія адродзяць веру ў існаванне палітычнага жыцця ў Беларусі. Рэжысёр і прадстаўнік АГП Юрый Хашчавацкі і лідар Ліберал-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч зладзілі сапраўдны палітычны «перформанс» падчас дэбатаў кандыдатаў, арганізаваных тэлеканалам «Белсат», сайтам Naviny.by і Еўрарадыё. 

— Калі вы «вінцілі» Шчукіна, вы былі больш лібералам ці дэмакратам?» — запытаўся ў былога начальніка Фрунзенскага РУУС Мінска рэжысёр.

— Усё разам. І дэмакратам быў, і лібералам! — парыраваў Гайдукевіч, які прызнаўся, што глыбока паважае Хашчавацкага як рэжысёра, але ж фільмы яго не глядзіць.

— Вось такая ў нас міліцыя — ліберал-дэмакраты з дубінамі! — працягнуў свой наступ аўтар фільма «Звычайны прэзідэнт».

Пра тое, чым скончыўся напружаны дыялог кандыдатаў, як прадстаўніца кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч «патроліла» Хашчавацкага, чаму Уладзімір Навасяд лічыць, што выбары дзякуючы апазіцыі робяцца дэмакратычнымі і што зробіць Партыя БНФ, калі Юрый Меляшкевіч атрымае мандат — у чарговым выпуску тэледэбатаў, якія гэтым разам прысвечаныя ўнутранай палітыцы Беларусі.

Глядзіце ў 21:25 у пятніцу, 9 верасня, на тэлеканале «Белсат» і на сайте Naviny.by.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

У Лідскім раёне экіпаж ДАІ пад’ехаў да машыны, што моцна захрасла ў сумёце, і раскрыў адразу некалькі злачынстваў

Некалькі расійскіх дронаў заляталі на Гомельшчыну 26—27 студзеня — адзін упаў у Добрушы5

Ва Украіне падчас затрымання забойцы загінулі чацвёра спецназаўцаў4

«Дзяўчаткі імкнуліся яе аберагаць». Гісторыя асуджанай за данаты Наталлі Левай, якая рыхтуецца нарадзіць за кратамі

Герасімаў аб’явіў аб захопе горада Купянск-Вузлавы, да якога расійскае войска нават не падышло18

Пяскоў панаракаў на «дэфіцыт сяброўскіх пачуццяў», што з некаторымі краінамі захоўваецца стагоддзямі14

Моцныя маразы вяртаюцца, да выходных да мінус 23°С

У Мінску пракладваюць тунэль для дажджавой вады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць