Вайна1818

Герасімаў аб’явіў аб захопе горада Купянск-Вузлавы, да якога расійскае войска нават не падышло

Кіраўнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў заявіў, што расійскія войскі захапілі горад Купянск-Вузлавы ў Харкаўскай вобласці. Згодна з картамі OSINT-аналітыкаў, расійскія вайскоўцы нават не падышлі да гэтага населенага пункта. Адразу некалькі расійскіх праваенных тэлеграм-каналаў указалі на несапраўднасць заявы Герасімава, піша «Агенцтва».

Сваю заяву Герасімаў зрабіў падчас інспекцыі групоўкі войскаў «Захад», відэа з якой раніцай у аўторак апублікавала Мінабароны. Паводле яго слоў, Купянск-Вузлавы «вызвалены», і расійскія вайскоўцы зараз «ажыццяўляюць праверку і зачыстку гарадскіх кварталаў».

На гэтую заяву звярнулі ўвагу некалькі z-каналаў. «Мы, напэўна, пойдзем пакурым пасля такога прыгожага дакладу. Моўчкі», — напісаў z-канал «Два майора».

Аўтар z-канала «Romanov Лайт» Уладзімір Раманаў назваў заяву Герасімава вынікам «замалёвак», маючы на ўвазе практыку аб’яўляць аб прасоўваннях, якія не адпавядаюць рэчаіснасці.

Прарасійскі тэлеграм-канал «Белорусский силовик» апублікаваў карту, на якой правёў чорным колерам мяжу тэрыторыі пад кантролем УСУ і падкрэсліў сінім населеныя пункты, якія «мякка кажучы, не зусім пад нашым кантролем». З карты вынікае, што расійскае войска не падышло да Купянск-Вузлавога.

Паводле звестак блізкага да ўкраінскага Мінабароны DeepState, ад Купянска-Вузлавога да тэрыторыі, якую кантралююць расійскія вайскоўцы, не менш за 10 км наўпрост.

Фінскі праект Blackbird таксама пацвярджае, што да межаў горада яшчэ не падышла «шэрая зона».

Згодна з картай амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), населены пункт цалкам пад кантролем Украіны.

Купянск-Вузлавы знаходзіцца прыкладна за пяць кіламетраў на поўдзень ад Купянска.

Аб захопе Купянска Герасімаў паведамляў Уладзіміру Пуціну яшчэ ў лістападзе 2025 года. Насамрэч, цалкам захапіць гэты горад расійскім вайскоўцам так і не ўдалося, сведчылі карты OSINT-аналітыкаў. А ў канцы снежня расійскія вайскоўцы страцілі кантроль нават над ужо захопленымі ўчасткамі ў горадзе.

Каментары18

  • 27.01.2026
    Вы ничего не поняли . Герасим говорил о пригороде Лиссабона ( Lisboa ). Это в Португалии .
  • В войне минимум 2 стороны
    27.01.2026
    Кринж , конечно российская армия тот ещё кринж, но для объективности огласите планы ВСУ по собственным потерям.
  • Імя
    27.01.2026
    Ну нада жэ что-то гаваріць!

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць