ДТЗ адбылося днём 10 верасня ў сталіцы каля дома № 10 па вуліцы Нававіленскай.
Бабуля гуляла на вуліцы з дзіцем. Але ў нейкі момант дзяўчынка пабегла ў бок дарогі, жанчына не паспела яе ўтрымаць. У выніку Mazda збіла малую. Яна выскачыла пад машыну па-за пешаходным пераходам.
Дзіця з адкрытым пералом галёнкі адвезлі ў бальніцу.
Каментары