Улада22

Экс-кандыдат з Ваўкавыска, які нават па афіцыйных падліках набраў 20%: «У палітыку прабівацца не буду, гэта пустое марнаванне часу»

Самавылучэнец з Ваўкавыска Віталь Таўстыга набраў найбольш галасоў выбаршчыкаў на Гарадзеншчыне сярод тых, хто не стаў дэпутатам. Па сваёй Ваўкавыскай акрузе №48 — 20%, гэта больш за 8 800 галасоў.

Віталь Таўстыга. Фота: vybory2016.by

Перамогу (61,5%) аддалі цяперашняму дэпутату Аляксандру Сягодніку, які да раёна не мае ніякага дачынення. Назіральнікі адзначалі, што ў рэальнасці за Таўстыгу як за «свайго хлопца» галасавалі нашмат больш людзей. На многіх участках ён перамагаў у асноўны дзень галасавання.

Віталь не здзіўлены падтрымкай насельніцтва: «Я ж сам ваўкавыскі, тут усе адзін аднаго ведаюць».

Мы запыталіся ў экс-кандыдата, ці збіраецца ён працягваць палітычную кар’еру. Дарэчы, для яго гэта была першая спроба сябе ў палітыцы.

«Хацеў штосьці змяніць, дапамагчы, наладзіць крыху, — распавёў Віталь Таўстыга. — Найперш я гаварыў пра гарадскія, лакальныя праблемы. Але пройгрыш ёсць пройгрыш, трэба было лепш рыхтавацца. Далей у палітыку прабівацца не буду, гэта пустое марнаванне часу».

Каментаваць справядлівасць гэтых выбараў Віталь па тэлефоне не захацеў.

Экс-кандыдат займаецца прадпрымальніцтвам, юрыдычнай дзейнасцю. Яго хобі — фатаграфаванне вяселляў. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць