Навука і тэхналогіі11

GoPro выпусціла новую экшн-камеру Hero 5 і ўласны дрон Karma

Кампанія GoPro, вядомая воданепранікальнымі экшн-камерамі, выпусціла новую лінейку камер Hero 5 Black, Hero 5 Session і дрон Karma ўласнай распрацоўкі.

GoPro Hero 5 Black цяпер абсталявана 12-мегапіксельнай камерай і 2-цалевым сэнсарным дысплеем. З'явілася магчымасць запісу відэа з разрозненнем 4К пры 30 кадрах у секунду, здымкі ў RAW і кіравання голасам. У камеры усталяваны модуль GPS, і без дадатковага чахла яе можна апускаць у ваду на глыбіню дзесяць метраў. 

Распрацоўшчыкі абяцаюць палепшаны запіс гуку, які дазволіць запісваць у добрай якасці гук як на канцэрце, так і пад вадой. У плане дызайну, акрамя адсутнасці чахла і з'яўлення дысплэю, распрацоўшчыкі прыбралі адну з кнопак. Уключэнне, запіс і змена рэжымаў кіруецца адной кнопкай зверху камеры.

Самым унікальным новаўвядзеннем з'яўляецца галасавое кіраванне. Камера будзе распазнаваць англійскую, нямецкую, французcкую, італьянскую, іспанскую, японскую і кітайскую мовы.

Таксама камера мае новую тэхналогію стабілізацыі відэа. Праграмнае забеспячэнне можа вырабляць больш плаўнае відэа захопу, чым папярэднія мадэлі.

Кошт GoPro Hero 5 Black — 430 еўра.

GoPro Hero 5 Session — больш мініяцюрны варыянт экшн-камеры GoPro. Яна мае кубічную форму і 10-мегапіксельны сэнсар. Магчымасці здымкі відэа амаль аналагічныя Hero5 Black. Прысутнічае кіраванне голасам і традыцыйная абарона ад вады. Вялікім адрозненнем ад свайго «вялікага» аналагу з'яўляецца поўна адсутнасць экранаў у Hero 5 Session. Кошт мініяцюрнай версіі — 330 еўра.

Больш увагі кампанія «GoPro сабрала вакол сябе стварэннем уласнага дрона Karma. Перш за ўсё новы дрон уражвае сваім коштам — 870 еўра. Некалькі дзён таму кампанія выпусціла відэаролік, дзе распавяла пра магчымасці дрона:

Дрон з'явіцца ў продажы ў канцы кастрычніка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі22

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі22

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць