Эканоміка22

Пачала дзейнічаць сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый

1 кастрычніка ў Беларусі пачала працаваць сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый, прадугледжаная ўказам прэзідэнта ад 29 жніўня 2016 года № 322 «Аб выдзяленні безнаяўных жыллёвых субсідый».

Субсідыі даюцца ў выпадку, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах устаноўленых норм спажывання гэтых паслуг і сума кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання ў шматкватэрным жылым доме, перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям`і, якая пражывае ў горадзе, і 15% — у сельскім населеным пункце.

Укараненне сістэмы налічэння субсідый на аснове прынцыпу выяўлення ажыццёўлена з 1 кастрычніка 2016 года непрацуючым пенсіянерам і непрацуючым інвалідам. Грамадзянам, не ахопленым сістэмай гэтага прынцыпу, выдзяленне субсідый будзе ажыццяўляцца таксама з 1 кастрычніка 2016 года на аснове заяўнага прынцыпу.

Пры гэтым ураду даручаецца прааналізаваць эфектыўнасць падавання безнаяўных жыллёвых субсідый па прынцыпе выяўлення і ўнесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд прэзідэнта прапановы аб магчымым пашырэнні катэгорый грамадзян, якім безнаяўныя жыллёвыя субсідыі падаюцца згодна з гэтым прынцыпам.

Як паведаміў раней журналістам першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка, жыллёвыя субсідыі будзе атрымліваць каля 10% хатніх гаспадарак Беларусі. Сродкі на жыллёвыя субсідыі будуць выдзяляцца з артыкулаў рэспубліканскага бюджэту, якія вызначыць Міністэрства фінансаў. Пры гэтым ён зазначыў, што назваць суму гэтых выплат у цэлым па краіне складана, бо памер субсідыі для адной хатняй гаспадаркі залежыць ад шматлікіх фактараў, у тым ліку памеру кватэры, атрыманых даходаў, якія таксама могуць змяняцца.

Пры налічэнні безнаяўных жыллёвых субсідый будзе ўлічвацца нарматыўнае спажыванне ЖКП. «Адпаведна, калі ў чалавека шыкоўная кватэра, ён пражывае адзін, лье ваду без меры, то параўноўвацца будзе не яго фактычнае спажыванне, а нарматыўнае. Дзяржава павінна датаваць там, дзе ідзе нарматыўнае спажыванне паслуг. Усё, што чалавек спажывае звыш нормы, будзе аплачвацца ім самастойна», — растлумачыў Паскробка.

Ён таксама зазначыў, што згодна з прынцыпам выяўлення субсідыі будуць налічвацца на тры месяцы, па заяўным прынцыпе — на шэсць. «Гэта дасць магчымасць не ствараць чэргі ў разлікова-даведачных цэнтрах, і людзям не трэба будзе часта хадзіць па інстанцыях і збіраць даведкі», — падкрэсліў чыноўнік. Першы намеснік міністра зазначыў, што па прынцыпе выяўлення будуць аўтаматычна налічвацца субсідыі пенсіянерам і непрацуючым грамадзянам, якія атрымліваюць пенсію па інваліднасці і з якімі не жывуць працаздольныя. «Такім катэгорыям грамадзян не трэба пісаць заявы і нікуды хадзіць для збору даведак. Яны атрымаюць апавяшчэнне аб налічэнні субсідый», — растлумачыў прадстаўнік міністэрства.

Паводле яго слоў, калі з пенсіянерам або інвалідам пражывае працаздольны грамадзянін, то пры ўмовах, вызначаных ва ўказе, і тых, якія вызначыць урад (дакладны пералік даходаў), можна напісаць з 1 кастрычніка заяву, сабраць неабходныя дакументы і падаць іх у разлікова-даведачны цэнтр. «Дакладна безнаяўныя субсідыі не будуць налічвацца тым хатнім гаспадаркам, у складзе якіх ёсць члены, што валодаюць больш чым дзвюма кватэрамі; калі ў кватэры зарэгістраваныя фірмы, калі пакой або кватэра здаецца ў наём. Пэўная абарона ад дапамогі тым, хто не мае патрэбы, будзе прысутнічаць», — сказаў Паскробка.

Нагадаем, сістэму адраснай дапамогі маламаёмным слаям насельніцтва беларускім уладам рэкамендуюць стварыць міжнародныя фінансавыя арганізацыі, якія настойваюць на павышэнні ўзроўню аплаты насельніцтвам кошту жыллёва-камунальных паслуг.

Эксперты Міжнароднага валютнага фонду адзначаюць, што ўлады Беларусі абавязаліся павялічыць сярэдні паказчык кампенсацыі выдаткаў на ўсе камунальныя паслугі з 48,5% у 2015 годзе да 100% у 2018 годзе. Пры гэтым яны дасягнулі 58% за мінулы перыяд 2016 года і плануюць выйсці на ўзровень 75% па кампенсацыі выдаткаў у 2017 годзе.

Паводле звестак МВФ, тарыфы на камунальныя паслугі для беларускіх хатніх гаспадарак знаходзяцца ніжэй за ўзровень поўнага пакрыцця выдаткаў і ніжэй за тарыфы ў іншых аналагічных краінах рэгіёну.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дзе цяпер пракурорка Касьянчык, якой пасля 2020-га адмовіліся здаваць кватэру?11

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць