Эканоміка11

Два банкі ўводзяць абмежаванні на зняцце наяўных з картак у некаторых краінах

Два беларускія банкі заявілі аб увядзенні абмежаванняў на зняцце наяўных з картак у краінах з павышанай рызыкай махлярства. Адмяніць гэтыя ліміты кліенты могуць на тэрмін не больш за 30 дзён у выпадку паездкі ў «небяспечныя» краіны.

Так Прыёрбанк з 3 кастрычніка ўводзіць забарону на ажыццяўленне аперацый па зняцці наяўных з выкарыстаннем плацежных картак Visa і Mastercard ў банкаматах, размешчаных на тэрыторыі краін з павышанай рызыкай махлярства. Сярод іх — ЗША, Кітай, Індыя, Тайланд і іншыя.

«Такое рашэнне прынята для скарачэння рызык, звязаных з махлярствам, і забеспячэння захаванасці грашовых сродкаў кліентаў», — заяўляюць у банку.

Пры гэтым забарона не тычыцца ажыццяўлення безнаяўных аперацый у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, а таксама на інтэрнэт-рэсурсах, зарэгістраваных на тэрыторыі пералічаных краін.

«Забарона можа быць зняты трымальнікам карткі на тэрмін знаходжання ў адной з пералічаных краін (але не больш чым на 30 каляндарных дзён). Для гэтага неабходна загадзя звярнуцца ў любое аддзяленне банка або ў кантакт-цэнтр», — удакладняюць спецыялісты банка.

Аналагічнае рашэнне прыняў і Банк Рашэнне. Ён устанаўлівае з 3 кастрычніка забарону на зняцце наяўных грошай з счытваннем магнітнай паласы ў банкаматах Кітая, Індыі, Японіі, Непала, Тайланда і ЗША.

Нагадаем, што ў пачатку года падобныя абмежаванні ўводзіў Беларусбанк.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць