Здароўе1212

СААЗ падтрымала ўвядзенне падатку на салодкія напоі

Сусветная арганізацыя аховы здароўя выказала падтрымку краінам, якія ўводзяць дадатковы «цукровы падатак» на салодкія прадукты і напоі.

АР

Згодна з апублікаваным новым дакладам СААЗ, павелічэнне кошту на салодкія напоі нават на 20% прыводзіць да зніжэння іх спажывання і садзейнічае пераходу насельніцтва на больш здаровае харчаванне ў цэлым.

Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя проста выступала з рэкамендацыямі паменшыць спажыванне цукру, устрымліваючыся пры гэтым ад адкрытай падтрымкі падатковых мер.

Некаторыя краіны, у тым ліку Мексіка і Венгрыя, ужо ўвялі дадатковы падатак на салодкія прадукты і напоі. У наступным годзе аналагічны «цукровы падатак» уводзіць ПАР — першая сярод краін Афрыкі.

Зніжэнне спажывання так званых свабодных цукраў вядзе да памяншэння колькасці людзей, якія пакутуюць на атлусценне, дыябет і карыес, паказвае СААЗ.

Да свабодных цукраў адносяцца монацукрыды, такія як глюкоза і фруктоза, а таксама дыцукрыды, напрыклад, цукроза або сталовы цукар, дадаваныя ў харчовыя прадукты і напоі вытворцамі.

Свабодныя цукры таксама натуральным чынам утвараюцца ў прыродных умовах і прысутнічаюць у мёдзе, сіропах, і канцэнтратах фруктовых сокаў. СААЗ не лічыць небяспечным спажыванне натуральных цукраў, якімі багатыя садавіна, гародніна і малако.

Па словах доктара Франчэска Бранкі, дырэктара дэпартамента СААЗ па харчаванні для здароўя і развіцця, «з пункту гледжання пажыўнай каштоўнасці людзям у дыеце наогул не патрэбны цукар».

Бранка рэкамендуе абмяжоўваць спажыванне цукру такім чынам, каб яно не перавышала 10% ад сумарнага сутачнага энергаспажывання, а ў ідэале складала менш за 5%.

СААЗ адзначае, што да «цукровага падатку» і іншых фінансавых мер варта звяртацца толькі ў тым выпадку, «калі у прадуктаў і напояў з павышаным утрыманнем цукру ёсць больш здаровыя рынкавыя альтэрнатывы».

У дакладзе таксама гаворыцца пра тое, што субсідаванне продажаў свежых гародніны і садавіны з боку дзяржавы і, адпаведна, зніжэнне цэн на іх мае станоўчы эфект, паколькі людзі ў выніку ўключаюць у свой рацыён ўсё больш гародніны і садавіны, а іх дыета становіцца больш здаровай.

Эксперты СААЗ мяркуюць, што аналагічныя падатковыя меры тэарэтычна могуць таксама быць эфектыўныя для зніжэння спажывання прадуктаў, якія маюць высокае ўтрыманне насычаных тлушчаў, транстлушчаў і солі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі7

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я разумею, што можна зрабіць копію красовак…» Расіяне сплагіяцілі мінскі дзіцячы садок4

Келаг назваў два пытанні, якія патрэбна вырашыць, каб зрушыліся перамовы па Украіне11

«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе18

Смяротнае ДТЗ пад Магілёвам: адзін мужчына загінуў, другі ў бальніцы

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік ажаніўся ў Кіеве і расказаў, як пагроза «Арэшнікам» падштурхнула зрабіць прапанову7

Кітай і Расія правялі трэція сумесныя вучэнні па супрацьракетнай абароне ў РФ2

Расіяне масіраваным ударам атакавалі Крамянчуг: у горадзе зніклі электрычнасць, вада і ацяпленне6

Пакаянне за 2020‑ы не дапамагло — канцэртаў «Драздам» не даюць. Гурт спыняе выступы, Карпанаў ідзе ў беларускамоўны стэндап13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі7

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць