Грамадства1515

Лагвінец прапанаваў Губарэвічу дуумвірат. Той адказаў: «Гэта слабая прапанова»

Кандыдат на пасаду старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец выступіў з прапановай увесці сустаршынства ў арганізацыі, каб цалкам выключыць магчымасць расколу.

Лагвінец адзначыў, што цяпер у руху «За свабоду» адбываецца дыскусія, якая «збольшага праходзіць у цывілізаваных рамках». Але ў некаторых сябраў руху ёсць асьцярогі наконт будучыні арганізацыі:

«Рух — гэта каштоўнасць для нас усіх. Усё ж такі ёсць розныя размовы пра тое, што ён можа разваліцца. Каб пазбегнуць пагрозы развалу (у якую я, дарэчы, не веру), каб паспрабаваць будаваць тое, дзеля чаго шмат хто з нас стаяў на Плошчы, я прапаноўваю, каб мы ўнеслі змены ў статут. Я прапаноўваю, каб на пераходны перыяд цягам двух гадоў мы ўвялі сустаршынства, дзе Юрась Губарэвіч і я з'яўляемся сустаршынямі», — заявіў Алесь Лагвінец на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Лагвінец пры гэтым папярэдзіў, што ягоная прапанова не азначае, што ён здымае сваю кандыдатуру з выбараў старшыні руху «За свабоду».

Юрась Губарэвіч у каментары Свабодзе заявіў, што не бачыць падставаў падтрымаць прапанову Лагвінца аб сустаршынстве:

«Я лічу, што гэта слабая прапанова перадусім для самой арганізацыі. Яна не дасьць карысці руху, бо так ці інакш будзе прадаўжацца перацягванне канату. На сёньняшні дзень мы абодва заявілі пра свой намер выйграць, і не бачу сэнсу, чаму нехта павінен саступаць. Тым больш што і Алесь, і я адназначна заяўлялі, што будзем заставацца ў руху. Я веру, што кожны стрымае свае словы і ніякага расколу можна не баяцца», — кажа Губарэвіч.

***

Выбары старшыні руху «За свабоду» адбудуцца на справаздачна-выбарчай канферэнцыі арганізацыі, якая адбудзецца 16 кастрычніка ў Мінску.

Пра мяжу з Расіяй, актыўны байкот і прэзідэнцкія амбіцыі — вялікая гутарка з Алесем Лагвінцом

Пра Лагвінца, Канапацкую і сваю палітычную мару — вялікая гутарка з Юрасём Губарэвічам

Каментары15

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным6

Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць