Навука і тэхналогіі

Еўрапейскі модуль «Скіяпарэлі» блізкі да пасадкі на Марс

Еўрапейскае касмічнае агенцтва рыхтуецца да пасадкі зонда «Скіяпарэлі» на паверхню Марса.

Пасадка павінна адбыцца ў 14.58 па Грынвічы (17.58 па Мінску) у сераду. Калі радыётэлескоп ў Індыі прыме праз 9 хвілін пасля гэтага сігнал з апарата, гэта будзе азначаць, што зонд шчасна дасягнуў паверхні.

Мадэль зонда «Скіяпарэлі». Фота ЕКА

Гэтая частка праекта «ЭкзаМарс» ажыццяўляецца Еўрапейскім касмічным агенцтвам у супрацоўніцтве з расійскім Раскосмасам, якія забяспечылі запуск арбітальнага апарата TGO, часткай якога з'яўляецца пасадачны зонд «Скіяпарэлі», з дапамогай расійскай цяжкай ракеты-носьбіта ў пачатку гэтага года.

У цяперашні час «Скіяпарэлі» аддзяліўся ад арбітальнага апарата пасля падарожжа ў 500 млн км і ў гэтыя гадзіны набліжаецца да пункта ўключэння тармазнога рухавіка і пераходу да актыўнага спуску ў марсіянскай атмасферы.

«Скіяпарэлі» з'яўляецца прататыпам, на якім будуць выпрабоўвацца новыя тэхналогіі спуску і пасадкі на паверхню Марса. У выпадку поспеху яны будуць выкарыстаныя праз чатыры гады пры высадцы еўрапейскага марсахода.

Гэты шасціколавы апарат мае на борце буравую ўстаноўку і партатыўную лабараторыю. Яго галоўная задача — пошукі на Марсе слядоў выкапнёвага арганічнага жыцця.

Гэтая экспедыцыя стала магчымасцю для ЕКА пераадолець расчараванне няўдачай 2003 года, калі брытанскі апарат «Бігль-2» здзейсніў мяккую пасадку на Марсе, але не здолеў разгарнуць сонечныя батарэі і перастаў функцыянаваць.

Пры пасадцы «Бігля-2» выкарыстоўваліся пасіўныя метады ў выглядзе надзіманых амартызацыйных мяшкоў. Як падазраюць канструктары, менавіта яны сталі прычынай няўдачы, бо заклінавалі механізм раскрыцця сонечных панэляў.

«Скіяпарэлі» выкарыстоўвае зусім іншы метад пасадкі — гэта камбінацыя тэрмашчыта, парашутнай сістэмы і ракетных рухавікоў, якія знізяць яго хуткасць ужо ля самай паверхні.

Апошнія два метры свайго шляху зонд будзе проста падаць з невялікай хуткасцю, і змінальнае дно забяспечыць яму захаванасць пры кантакце з грунтам.

У цяперашні час спецыялісты ЕКА, якія сабраліся ў цэнтры кіравання ў Дармштаце, затаіўшы дыханне, сочаць за тэлеметрыяй, якая паступае з борта апарата, у надзеі, што ў бліжэйшыя гадзіны ўсё пройдзе добра.

Апарат масай у 600 кг, выраблены ў асноўным у Італіі, у выпадку ўдалай пасадкі зоймецца метэаралагічнымі даследаваннямі. Яго батарэй хопіць на чатыры дні працы.

На самай справе еўрапейскія навукоўцы праяўляюць найбольшую цікавасць да працы арбітальнага апарата TGO, які павінен перайсці на арбіту вакол Марса практычна адначасова з пасадкай «Скіяпарэлі».

Ён павінен правесці на арбіце некалькі гадоў, вывучаючы дынаміку марсіянскай атмасферы — ваганняў у яе складзе метану, вадзянога пару і вокісу азоту. Гэтыя газы могуць паказваць на прыроду тэктанічных і іншых працэсаў, якія адбываюцца на Марсе. Яны могуць таксама быць указаннем на наяўнасць там арганічнага жыцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць